У Оршы прайшлі рэкалекцыі «Бэтанія»

10-14 жніўня ў Оршы прайшлі рэкалекцыі «Бэтанія», арганізаваныя а. Аляксандрам Жарнасекам МІС. Бэтанія – гэта невялічкае сяленне, дзе жылі сябры Езуса – Лазар і яго сёстры Марыя і Марта.

Хрыстос неаднойчы наведваў іх, вучыў, размаўляў з імі, адпачываў. Бэтанія – гэта сімвал спалучэння адпачынку, сяброўскіх і сямейных адносінаў з пазнаваннем Бога і Яго Слова.

На «Бэтанiю» прыбылі ўдзельнікі з розных куткоў Беларусі: Мінска, Віцебска, Магілёва і Гродна. Прысутнічала мноства сямейных пар з дзецьмі. З маленькімі вернікамі бавілі час адмыслова падрыхтаваныя асобы, дзякуючы чаму бацькі мелі магчымасць бесперашкодна ўдзельнічаць ва ўсіх канферэнцыях, супольных малітвах і сустрэчах.

Кожны дзень быў прысвечаны і распачынаўся з разважання асобнай тэмы: «Праца і адпачынак», «Сям’я і выхаванне дзяцей», «Мае адносіны з Богам». Перад удзельнікамі стаяла задача на працягу дня падчас асабістай малітвы адбумаць тэму і выбраны ўрывак з Евангелля. На канферэнцыі а. Аляксандр разважаў тэму дня і даваў накірунак для самастойнай работы.

Затым усе збіраліся на св. Імшы, малітвах, кароткай канферэнцыі на тэму Божай міласэрнасці, якая была напоўнена практычнымі жыццёвымі прыкладамі. Канферэнцыі праводзіў білііст Уладзіслаў Валаховіч, які знаёміў слухачоў з новымі цікавымі абставінамі біблейскіх гісторый. Усе пункты штодзённага плана дня перапляталіся з вольным часам для асабістых разважанняў і адпачынку.

Падчас канферэнцыі «Мае адносіны з Богам» а. Аляксандр падкрэсліў значнасць быцця вучням Хрыста. «(…) калі хто хоча следаваць за Мной, няхай адрачэцца ад самога сябе, возьме крыж свой і пойдзе за Мной» (Лк 9,23). «Слова «следаваць» мае корань «след», што азначае ісці след у след за Хрыстом. Упершыню вучняў назвалі хрысціянамі ў Дзеях Апосталаў. (Дз 11,26): «Цэлы год збіраліся яны ў царкве, і вучні ў Антыёхіі ўпершыню сталі называцца хрысціянамі». Таямніца Хросту, удзел у св. Імшы і практыка малітвы з’яўляюцца асноўнымі складнікамі быцця вучням Езуса, але вучнёўства мае на ўвазе нешта большае. Вўчнёўства — гэта жаданнне чуць меркаванне Бога, задаваць сабе пытанні: «Што Усемагутны хоча ад мяне ў дадзенай сітуацыі?», «Ці радую я Бога сваімі паводзінамі?». Вучнёўства — гэта перайманне ўчынкаў Настаўніка, выкананне Ягоных загадаў. Сёння можна сустрэць шмат людзей, якія называюць сябе хрысціянамі, але мала сярод іх сапраўдных вучняў Хрыста», — падкрэсліў святар.

Сонечнае надвор’е, прыгожая прыкасцёльная тэрыторыя, вольны час і магчымасць пабыць сам на сам з уласнымі думкамі — усё гэта дадаткова схіляла да дасягнення рэкалекцыйных задач. Са слоў удзельнікаў, рэкалекцыяністы здолелі духоўна аднавіцца, пашырыць свой погляд на ўзнятыя тэмы і зразумець каштоўнасць цішыні. Адчулі патрэбу рэгулярнага прабывання з Богам дзеля разважання з Ім пра надзённае, вывучэння Святога Пісання і поўнага даверу Яму сябе і свайго аркужэння.

Удзельнікі рэкалекцый складаюць словы шчырай падзякі арганізатару духоўных практыкаванняў і дырэктару рэкалекцыйнага дома а. Аляксандру Жарнасеку МІС за падрыхтоўку і правядзенне сямейнага адпачынку і «перазагрузкі».

Iрэна з Гродна, grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі