Рух “Сужэнскія сустрэчы» праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленню і паглыбленню сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 9-11 лютага 2018 года і будзе праходзіць у Цэнтры “Карытас” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён). Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. ...
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
Рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў гродзенскай семінарыі
З 5 па 7 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі па распазнанні паклікання на тэму «Не бойцеся! Абвяшчаю вам вялікую радасць… сёння ў горадзе Давіда нарадзіўся нам Збаўца» (пар Лк 2, 10-11). Асноўная ідэя сустрэчы, якая адбывалася пад кіраўніцтвам кс. Андрэя Лішко і кс. Валерыя Быкоўскага, зводзілася да таго, каб абудзіць у юнакоў адказнасць за выбар ...
Читать далее »«Абудзіся!»: рэкалекцыі для дзяўчат пройдуць у Росіцы
Сёстры-эўхарысткі запрашаюць дзяўчат з 5 па 7 студзеня 2019 года ў Росіцу на рэкалекцыі. Па ўсіх пытаннях і папярэдняму запісу можна звяртацца па тэл. +37529 558-46-25 — с. Таццяна Гмыза SJE
Читать далее »Адвэнтавыя рэкалекцыі. Аўдыё (усе тры дні)
Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) праходзяць з 15 па 17 снежня 2017 года. Праводзіць кс. Андрэй Кулік, віцэ-дэкан Глыбоцкага дэканата, пробашч парафіі ў Дзеркаўшчыне. Прадстаўляем Вашай увазе аўдыёзапісы трох рэкалекцыйных навук, каб тыя, якія не могуць прыняць удзел у рэкалекцыях у сваіх парафіях па прычыне хваробы, змаглі такім чынам падрыхтаваць сваё сэрца на прыйсце Збаўцы. Дзень 1. Дзень 2. ...
Читать далее »Днi цішыні для дзяўчат зладзяць сёстры кармэліткі ў Гудагаі
На духоўныя “сустрэчы цішыні” запрашаюць дзяўчат сёстры кармэліткі ад Дзіцяткі Езуса. Дні цішыні адбудуцца 8-10 снежня ў кляштары кармэлітак у Гудагаі (Астравецкі дэканат). Тэма рэкалекцый — «Затрымайся, паслухай у цiшынi». Пра жаданне прыняць удзел у духоўных сустрэчах трэба загадзя паведаміць: +375 29 525 53 30 с. Магдалiна. grodnensis.by
Читать далее »Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Гродне
1-3 снежня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне пройдуць рэкалекцыі цвярозасці. Духоўныя практыкаванні арганізоўвае душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі. Запісацца i атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне: +375 33 325 57 64 (Юрый). grodnensis.by
Читать далее »Чарговыя рэкалекцыі адбудуцца ў Росі
Духоўныя практыкаванні пройдуць у дыяцэзіяльным санктуарыі Езуса Журботнага 5–7 лістапада. Будуць арганізаваны ў цішыні, заснаваны на сціслым посце (хлеб і вада) і матлітве. Рэкалекцыі правядзе кусташ санктуарыя кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Пачатак: 5 лістапада, 18.00 Заканчэнне: 7 лістапада, 14.00 Для ўдзелу ў духоўных практыкаваннях абавязкова неабходна папярэдняя рэгістрацыя! Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне: (8 029 ...
Читать далее »Рэкалекцыі “Сужэнскіх сустрэч” пройдуць у Ляскоўцы пад Мінскам
Рух “Сужэнскія сустрэчы» праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленню і паглыбленню сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 20-22 кастрычніка 2017 года і будзе праходзіць у Цэнтры “Карытас” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён). Рэкалекцыі пачнуцца ў пятніцу ў 18.00, а скончацца ў нядзелю каля 15.00. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. ...
Читать далее »У Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для кандыдатаў у міністранты
Навагрудская парафія Святога Міхала Арханёла з 1 па 3 верасня арганізавала майстар клас і рэкалекцыі для кандыдатаў у міністранты. Навучанне было праведзена ў в. Уселюб пры парафіі Святога Казіміра, дзякуючы гасціннасці мясцовага душпастыра. Падчас супольных сустрэч дзеці мелі магчымасць спалучыць прыемнае з карысным. Быў час для малітвы, адпачынку, навукі і працы. Дзякуючы гэтаму кандыдаты ў міністранты зрабілі важны крок да ...
Читать далее »У Оршы прайшлі рэкалекцыі «Бэтанія»
10-14 жніўня ў Оршы прайшлі рэкалекцыі «Бэтанія», арганізаваныя а. Аляксандрам Жарнасекам МІС. Бэтанія – гэта невялічкае сяленне, дзе жылі сябры Езуса – Лазар і яго сёстры Марыя і Марта. Хрыстос неаднойчы наведваў іх, вучыў, размаўляў з імі, адпачываў. Бэтанія – гэта сімвал спалучэння адпачынку, сяброўскіх і сямейных адносінаў з пазнаваннем Бога і Яго Слова. На «Бэтанiю» прыбылі ўдзельнікі з розных ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!