Сёстры кармэліткі Дзіцятка Езус запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі

У духоўных практыкаваннях пад дэвізам «Маліцца, каб жыць» могуць прыняць удзел дзяўчаты ад 14-гадовага ўзросту.

Рэкалекцыі пройдуць пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Гродзенская вобласць) 25–28 жніўня.

Харчаванне і начлег забяспечваюць арганізатары.

Пры сабе неабходна мець: Біблію, зменны абутак, спальны мяшок і карымат.

Колькасць месцаў для ўдзельніц абмежаваная.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

(8 029) 884-39-67, с. Ідалія;

(8 033) 349-22-08, с. Ліліяна.

grodnensis.by

для друку для друку