З 25 — 31 ліпеня 2017 г. «на прыродзе» адбыліся 6-цідзённыя рэкалекцыі для юнакоў з піярскага душпастырства ва ўзросце ад 15 гадоў.
Духоўныя практыкаванні прайшлі пад назвай «Даверыцца Езусу» асноўваючыся на Евангеллі паводле св. Мацвея.
Такія малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць юнакам паглыбіць сваю веру, узмоцніць сяброўства з Хрыстом, і адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. Падчас рэкалекцый была супольная малітва, штодзённае разважанне Святога Пісання, тэматычныя сустрэчы, размовы са святаром.
Эўхарыстыя была заўсёды цэнтрам дня да якой падрыхтоўвалі канферэнцыі і сустрэчы ўдзельнікаў са Словам Божым сам-насам. Сустрэчы праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, піярскі душпастыр пакліканняў у Беларусі.
На шэсць дзён юнакі трапілі ў атмасферу малітвы, цішыні, а таксама супольнай рэкрэацыі. Цудоўнае надвор’е, рэчка, смачная ежа і сяброўскія адносіны паміж удзельнікамі спрыялі добрай атмасферы падчас рэкалекцый! Дзякуем Богу за плённа перажыты час і запрашаем ахвотную мужчынскую моладзь праз год.
а. Аляксандр Махнач SP, тэкст і фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!



