Штогод, на працягу ўжо многіх гадоў, выпускнікі 11 класаў сярэдніх школ г. Шчучына адпраўляюцца ў пілігрымку ў Будслаў. І гэты год не стаў выключэннем. Напярэдадні заканчэння школы, хлопцы і дзяўчаты, па традыцыі, адправіліся ў Нацыянальны Санктуарый Маці Божай у Беларусі. За два дні, столькі доўжылася невялікая пілігрымка, яны змаглі ўбачыць мноства цікавых месцаў і храмаў. І так, у першы дзень ...
Читать далее »Архив меток: айцы піяры
“У Тваіх Руках”: пад такім дэвізам у Польшчы адбываецца Капітул Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў
З 23 па 27 красавіка 2019 г. у піярскім цэнтры “Вера і Культура” у польскім Хэбдаве (Hebdów) каля Кракава адбываецца Капітул Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў. У Капітуле прымае ўдзел 40 піяраў з усёй Правінцыі, а таксама прадстаўнікі піярскіх супольнасцяў з Беларусі і Чэхіі, якія ўваходзяць у склад Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў. Ад Беларусі ў Капітуле прымаюць удзел а. Вітольд Пяцельчыц ...
Читать далее »Сустрэчу для бацькоў правялі айцы піяры ў Шчучыне
30 сакавіка ў Шчучыне адбылася малітоўна-фармацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да розных груп парафіяльных (літургічная служба алтара, дзіцячы і моладзевы хор Calasanz). Сустрэча распачалася ў парафіяльнай святыні набажэнствам Крыжовага шляху (разам з дзецьмі). Наступнай часткай праграмы стала фармацыйная сустрэча на тэму «Скарбы св. Імшы», якую падрыхтаваў а. Віталій Слука SP. Навошта мы прымаем удзел у св. Імшы, чаму ...
Читать далее »Дні духоўных сустрэч для юнакоў прайшлі ў Лідзе
8-10 сакавіка ў Лідзе (м-н Індустрыяльны) у айцоў піяраў адбыліся дні духоўных сустрэч для юнакоў ад 14 гадоў, якія хочуць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне. На гэты раз удзельнікі засяродзіліся на тэме “Пачуць голас Езуса ў сваім сэрцы”. Акрамя канферэнцый, якія падрыхтаваў а. Аляксандр Махнач SP, адказны за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, удзельнікі мелі час на малітву, індывідуальныя размовы, споведзь, ...
Читать далее »Духоўныя сустрэчы для юнакоў пройдуць у айцоў піяраў у Лідзе
8-10 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Лідзе адбудуцца духоўныя сустрэчы для юнакоў. Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы ад 14-гадовага ўзросту. Духоўныя сустрэчы – гэта асаблівы час сустрэчы з Панам у Ягоным Слове і добрая нагода, каб паспрабаваць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне. Запіс да 5 сакавіка (уключна). За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да а. Аляксандра Махнача SP. grodnensis.by
Читать далее »Аплаткавая сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў у Шчучыне
20 студзеня ў кляштары айцоў піяраў сабраліся настаўнікі і выхавацелі, каб падзяліцца аплаткам і скласці шчырыя пажаданні. Традыцыйна распачалося ўсё супольнай малітвай. За кавай і гарбатай удзельнікі сустрэчы ўзгадвалі найважнейшыя моманты мінулага года, звязаныя з душпастырствам настаўнікаў і выхавацеляў, а было іх нямала. Затым адбылося планаванне будучых мерапрыемстваў. Гучалі таксама і калядныя спевы, якія завяршылі супольную сустрэчу. Душпастырства настаўнікаў і ...
Читать далее »У Шчучыне айцы-піяры падзяліліся аплаткам са сваімі бацькамі
Сустрэча распачалася 14 студзеня ў хатняй капліцы айцоў Вяночкам Дванаццаці Зорак. Гэта малітва, якая была складзена самім Заснавальнікам Ордэна Піяраў св. Юзафам Каласансам. Адной з інтэнцый, у якой маліліся прысутныя, была просьба аб жыцці вечным для тых бацькоў, хто ўжо адышоў з гэтага свету. Найбольш важным момантам спаткання стала ўзаемнае дзяленне аплаткам сыноў-святароў са сваімі бацькамі. Айцец Вітольд Пяцельчыц SP ...
Читать далее »У Шчучыне адбылася аплатковая сустрэча для міністрантаў, моладзевага хору і іх бацькоў
Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткам сабралася больш за 100 чалавек. Супольная малітва, размовы, салодкія падарункі, а таксама рознага тыпу конкурсы і гульні дазволілі як дарослым, так і дзецям добра правесці святочны час і, вядома, бліжэй пазнаёміцца адзін з адным. а. Віталій Слука SP, тэкст Дзмітрый Дзікевіч, фота
Читать далее »Айцы піяры, якія працуюць у Беларусі, зладзілі супольную Вігілію ў Лідзе
Традыцыйна сустрэча распачалася з супольнай малітвы на брэвіярыі, падчас якой усе субраты аднавілі свае вечныя манаскія абяцанні. Сёлета айцы вырашылі павіншавць сваіх парафіян асаблівым чынам: праз супольны спеў калядных песен, які парапануем паслухаць. а. Віталій Слука SP, тэкст і фота
Читать далее »Піярская моладзь зладзіла баль у Шчучыне
З нагоды дня апекі св. Юзафа Каласанса, які традыцыйна прыпадае ў канцы лістапада, у Шчучыне прайшоў баль піярскай моладзі. Праз удзел у розных цікавых конкурсах моладзь мела магчымасць паказаць веданне добрых манер і правілаў этыкету. Перамога ў асобных спаборніцтвах была нялёгкай задачай. Кожны ўдзельнік павінен быў праявіць цярплівасць, крэатыўнасць і іншыя якасці, каб атрымаць поўны трыўмф. Піярскі баль завяршыўся супольнай малітвай. А. Віталій Слука SP, тэкст Дзмітрый Дзікевіч, фота
Читать далее »