З 23 па 27 красавіка 2019 г. у піярскім цэнтры “Вера і Культура” у польскім Хэбдаве (Hebdów) каля Кракава адбываецца Капітул Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў. У Капітуле прымае ўдзел 40 піяраў з усёй Правінцыі, а таксама прадстаўнікі піярскіх супольнасцяў з Беларусі і Чэхіі, якія ўваходзяць у склад Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў.
Ад Беларусі ў Капітуле прымаюць удзел а. Вітольд Пяцельчыц SP – рэктар піярскага Калегіума ў Шчучыне і пробашч парафіі, а таксама а. Андрэй Агель SP, настаяцель піярскай супольнасці ў Лідзе і прабаш парафіі.
У Велікодны панядзелак капітульныя паседжанні папярэдзіў Дзень засяроджання капітульных айцоў, які правёў а. Кшыштаф Дырэк SJ, езуіт.
Згодна з піярскімі статутамі Правінцыяльны Капітул адбываецца раз на 4 гады і мае на мэце: ацэнку папярэдняга чатырохгоддзя, выбар новага Правінцыяльнана настаяцеля (правінцыяла), зацверджанне новай Правінцыяльнай Кангрэгацыі, а таксама здзейсніць планаванне наступных заданняў на будучыню. Сёлетні Капітул праходзіць пад дэвізам “У Тваіх руках”. З аднаго боку гэты лейтматыў падкрэслівае давер Богу і складанне ў Ягоныя рукі ўсяго піярскага мінулага, сучаснасць і будучыню. З іншага боку гэты дэвіз нагадвае ўсім піярам у Правінцыі, што кожны з іх пакліканы да супольнага будавання і рэалізацыі піярскай харызмы, з клопатам і адказнасццю, бо гэта сапраўды складанае заданне ў піярскіх руках.
24 красавіка падчас пленарнага пасяджэння, капітульныя айцы выбралі новага Правінцыяльнага Настаяцеля (правінцыяла) айца д-ра Матэуша Піндэльскага SP. Айцец Правінцыял выбярэ новую Правінцыяльную Кангрэгацыю (Орган кіравання Правінцыяй) якая скадаецца з чатырох асістэнтаў і прадставіць кандыдатаў Правінцыяльнаму Капітулу які павінен прагаласаваць над кожным кандыдатам на пасаду асістэнта і іх зацвердзіць.
У адной з частак пасяджэння Правінцыяльнага капітула, прымуць таксама ўдзел прадстаўнікі свецкіх піярскіх супрацоўнікаў, моладзь, а таксама члены Брацтва Пабожных Школаў.
“Ad maius pietatis incrementum” – Для большага ўзросту пабожнасці!
а. Аляксандр Махнач SP
фота: pijarzy.pl і са старонкі ў Facebook