Архив меток: Польшча

Польшча: парафія ўвяла незвычайны «прайс-ліст» на карыстанне паркоўкай перад касцёлам

Парафія, якой апякуюцца айцы паўліны ў Скуржэве, недалёка ад Познані, увяла незвычайны «прайс-ліст» на карыстанне паркоўкай. «Паважаныя парафіяне, як вы ведаеце, у мінулым годзе мы адрамантавалі паркоўку перад касцёлам. На жаль, з-за высокай цікавасці да самай прыгожай паркоўкі ў Скуржэве, мы вымушаныя ўвесці плату за паркоўку па цане, паказанай на шыльдах, якія вісяць на ўездзе. Гэта не жарт! Паркуйцеся і ...

Читать далее »

Моладзь гродзенскай парафіі ўзяла ўдзел у міжнароднай парафіядзе ў Польшчы

Маладыя вернікі гродзенскай парафіі св. Піо ўзялі ўдзел у 37-й Міжнароднай парафіядзе дзяцей і моладзі, якая прайшла з 11 па 24 ліпеня ў Варшаве (Польшча). Моладзь гэтай парафіі была адзінай групай, якая прадстаўляла Беларусь, і атрымала дзевяць медалёў рознай ступені ў некалькіх відах спорту. Парафіяда – мерапрыемства, заснаванае на старажытнагрэчаскай трыядзе “святыня – тэатр – стадыён”. Пасля заканчэння мерапрыемства моладзь ...

Читать далее »

У Польшчы адбыўся чэмпіянат па шахматах сярод духавенства

Спаборніцтва праходзіла з 6 па 10 ліпеня ў гістарычным Collegium Marianum у Пельпліне. У сёлетнім юбілейным мерапрыемстве, якое стала пастаянным элементам спартыўнага календара Касцёла ў Польшчы, удзельнічалі святары, кансэкраваныя асобы і выпускнікі. Як падкрэсліў дзяржаўны суддзя Юзэф Флажынскі, узровень спаборніцтваў з кожным годам расце, што дэманструе ўсё большы прафесіяналізм шахматыстаў-святароў. Пераможца турніру, клерык Адам Капачэўскі, прызнаўся, што абарона чэмпіёнскага тытула ...

Читать далее »

Першы ў Польшчы і Еўропе санктуарый святога Шарбеля быў заснаваны ў Влуках

Невялікае мястэчка Влукі (Польшча) сталі месцам асаблівага культу. Па рашэнні ардынарыя Быдгашчанскай дыяцэзіі, біскупа Крыштафа Улодарчыка, касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы Польшчы, быў узведзены ў ранг дыяцэзіяльнага санктуарыя святога Шарбеля. Гэта першы санктуарый такога кшталту не толькі ў Польшчы, але і ў Еўропе. На ўрачыстасці сабраліся вернікі з усёй краіны і замежжа. «Я тут, каб маліцца аб здароўі, за ўсіх ...

Читать далее »

Самы вялікі паказ фільма пра Карла Акуціса ў Польшчы! Фільм адначасова паглядзяць 788 чалавек

17 чэрвеня ў Multikino Złote Tarasy адбудзецца найбуйнейшы паказ фільма «Карла Акуціс. План на жыццё». «Гэта незвычайная і глыбока кранальная гісторыя пра маладога хлопца, які ў свеце, поўным лічбавых спакус, абраў шлях святасці», — падкрэслівае ў сваёй рэцэнзіі на фільм айцец Матэвуш Шэршэнь CSMA. Mundek Cinema і Rafael Film запрашаюць на ўнікальны паказ, прысвечаны маладому благаслаўлёнаму, які натхняе мільёны людзей ...

Читать далее »

У Польшчы і ва ўсім свеце набірае папулярнасць Мужчынскі Ружанец. Ініцыятыва мае малітоўны і фармацыйны характар

Мужчынскі Ружанец, які ўзнік у Варшаве ў 2018 годзе, стаў адной з найбольш вядомых мужчынскіх малітоўных ініцыятыў у Польшчы. З часам ён распаўсюдзіўся за межы краіны і дасягнуў многіх краін свету. Арганізатары падкрэсліваюць, што ён не мае палітычнага характару, а хутчэй з’яўляецца адказам на сучасныя духоўныя выклікі. Першая сустрэча Мужчынскага Ружанца адбылася 7 красавіка 2018 года ў санктуарыі Маці Божай ...

Читать далее »

У Польшчы распачаўся Нацыянальны тыдзень Бібліі

Пад тэмай «Адважна абвяшчайце Евангелле Божае» Каталіцкі Касцёл у Польшчы з 19 па 25 красавіка адзначыць 18-ы Нацыянальны тыдзень Бібліі. Ён пачнецца з Нацыянальнага чытання Святога Пісання. На гэты раз сумесныя чытанні будуць сканцэнтраваны на Першым і Другім пасланнях святога Паўла да Фесаланікійцаў, Першым і Другім пасланнях святога Паўла да Цімафея і Пасланні святога Паўла да Ціта. Святар, прафесар і ...

Читать далее »

У Польшчы перад Вялікаднем адбудзецца штогадовая акцыя «Ноч споведзі»

Дзясяткі касцёлаў па ўсёй Польшчы ўжо падалі заяўку да ўдзелу ў штогадовай акцыі «Ноч споведзі», якая арганізуецца перад Вялікаднем. Большасць касцёлаў далучацца да ініцыятывы ў Вялікі чацвер і Вялікую пятніцу. У многіх з іх святары будуць спавядаць усю ноч. Ініцыятыва «Ноч споведзі» з’яўляецца адказам на духоўныя патрэбы сучаснага чалавека і ўзрастаючы тэмп жыцця. Ноччу споведзі могуць скарыстацца не толькі занятыя ...

Читать далее »

Дваццаць два крыжы над далінай: незвычайны касцёл у гонар благаслаўлёнага кардынала Стэфана Вышынскага з’явіцца ў Польшчы

У даліне ракі Ахотніца, ля падножжа Горцаў, узвышаецца збудаванне, якое кідае выклік сучаснай сакральнай архітэктуры. Манументальны касцёл, увенчаны 22 крыжамі і натхнёны раннесярэднявечным рэлікварыям, становіцца новым сімвалам супольнасці, адзначанай трагічнай гісторыяй «Крывавага вечара Каляд». Менавіта тут, побач з гістарычным драўляным касцёлам, паўстане першая ў Польшчы парафія ў гонар благаслаўлёнага кардынала Стэфана Вышынскага. Новы касцёл у Ахотніцы Дольнай — гэта незвычайны ...

Читать далее »

Беларускія святары ўзялі ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе

З 9 па 13 лютага ў Любліне (Польшча) прайшоў XVIII Чэмпіянат Еўропы сярод святароў па міні-футболе. У ім удзельнічалі і святары з Беларусі, у тым ліку з Гродзенскай дыяцэзіі. Ксёндз Анджэй Ганчар расказаў пра гэтую падзею: “Святарскае братэрства на футбольным полі: годны вынік Беларусі на чэмпіянаце Еўропы Чэмпіянат Еўропы сярод святароў па міні-футболе (футзале) — падзея, якая ўжо стала прыгожай ...

Читать далее »