Архив меток: Польшча

Незвычайная каляда ў Польшчы: чакаеш пробашча, а ў дзвярах з’яўляецца… біскуп

«Шок і нявер’е», — кажуць Іза і Яцэк, якія разам з трынаццацігадовым сынам Ігарам віталі ардынарыя Быдгоскей дыяцэзіі біскупа Крыштафа Влодарчыка. Аднак для біскупа гэта цалкам нармальна і з’яўляецца часткай яго штодзённага пастырскага служэння. Гэта магчымасць сустрэцца з вернікамі, якія складаюць парафіяльную, у дадзеным выпадку таксама дыяцэзіяльную супольнасць. «Гэта радасць — мець магчымасць увайсці і на хвіліну пабыць з імі ...

Читать далее »

Імша тут толькі раз на год! Кожны паляк ведае ўнікальны касцёл, хаця большасць людзей не мае пра яго паняцця

Гэта адзіная Імша на працягу года, якая цэлебруецца ў раманскай ратондзе св. Мікалая. Самы каштоўны помнік Цешынскага краю вядомы ўсім палякам, таму што ён знаходзіцца на адваротным баку банкноты наміналам у дваццаць злотых. У ратондзе св. Мікалая, раманскай капліцы на Замкавай гары ў Цешыне, што ў Бельска-Жывецкай дыяцэзіі, 6 снежня адбываецца святая Імша. Цэлебруецца яна тут толькі раз на год, ...

Читать далее »

Польшча і аборты: як іх дазвалялі, абмяжоўвалі і што будзе далей

Заканадаўства Польшчы ў справе абортаў з’яўляецца адным з самых жорсткіх у Еўропе. Кампанію ёй складаюць толькі пяць іншых каталіцкіх краін, праўда, значна меншых па памерах: Андора, Ватыкан, Ліхтэнштэйн, Мальта і Манака. Сёння мы тлумачым, у чым асаблівасці польскага заканадаўства і як так атрымалася. Упершыню аборты ў Польшчы былі часткова легалізаваныя яшчэ ў 1932 годзе. Тады перапыненне цяжарнасці было дазволенае па ...

Читать далее »

Папа сустрэўся з анкалагічна хворымі дзецьмі з Польшчы

Хачу запрасіць вас быць апосталамі Божай любові, — звярнуўся Папа Францішак да хворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ва ўроцлаўскай анкалагічнай клініцы ў Польшчы. Сустрэча прайшла 29 мая 2023 года ў Ватыкане. “Ваш жыццёвы шлях цяжкі, таму што вы павінны лячыцца, перамагаць хваробу ці жыць з хваробай, і гэта няпроста. Колькі разоў у жыцці мы трапляем у сітуацыю, калі ў нас ...

Читать далее »

Польшча: адкрыццё мемарыяла «Галгофа Усходу» і Яснагорскай капліцы Маці Паяднання

На Яснай Гары адбылося адкрыццё «Галгофы Усходу» і асвячэнне Яснагорскай капліцы Маці Паяднання. Гэта месца памяці мільёнаў палякаў, ахвяр царскай Расіі і савецкага таталітарызму, якое нясе пасланне аб непахіснасці чалавечага духу, прабачэнні і веры ў заступніцтва Маці Божай. Асвячэнне здзейсніў арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, старшыня епіскапату Польшчы. Мемарыял усталяваны ў казематах бастыёна св. Барбары, гістарычны будынак з доўгай і сімвалічнай гісторыяй ...

Читать далее »

«Эўхарыстычная вясна». Адарацыя, якая доўжыцца ўжо 112 гадоў

За харызмат свайго эўхарыстычнага Апостальства дзякавалі сёстры кларыскі ў Кэтах (Польшча). 6 лютага споўнілася 112 гадоў з пачатку бесперапыннай адарацыі Езуса Эўхарыстычнага ў кляштары. 6 лютага 1910 г. тагачасны кракаўскі суфраган біскуп Анатоль Новак упершыню выставіў Найсвяцейшы Сакрамант у санктуарыі для публічнай адарацыі днём і ноччу. Пастаянная малітва перад Найсвяцейшым Сакрамантам Сёстры пастаянна моляцца перад Езусам Эўхарыстычным у інтэнцыях, якія ...

Читать далее »

Дзіцятка Езус быў падкінуты ў «акно жыцця»

У акне жыцця ў Ліпніку ў Сілезіі загучала трывога. Аднак людзі з дыяцэзіяльнага Дому маці і дзіцяці ўбачылі там… фігурку маленькага Езуса замест жывога дзіцяці. Аказалася, што гэта фігурка, якую хтосьці скраў і… захацеў вярнуць. Высветлілася, што фігурку, скрадзеную з калядных ясляў у цэнтры Бельска-Бялы, кінулі ў акно дыяцэзіяльнага Дому маці і дзіцяці ў Ліпніку. Распаўсюджаны ў СМІ зварот начальніка ...

Читать далее »

Мужчыны з усёй Польшчы прайшлі ў ружанцовай працэсіі па вуліцах Быдгашча

Каля трох тысяч чалавек узялі ўдзел у мужчынскім ружанцы на вуліцах Быдгашча, які прайшоў 6 лістапада. З мужчынамі разам маліліся біскуп Кшыштаф Влодарчык і душпастыр супольнасці «Воінаў Марыі» кс. Дамінік Хмялеўскі. Мужчыны, падзеленыя на шаснаццаць груп прыкладна па 200 чалавек, прайшлі пешшу ад Старой Рыначнай плошчы да вул. св. Вінцэнта дэ Поль. — Я хацеў бы, каб мы пачалі з ...

Читать далее »

Сэрцане маюць двух новых дыяканаў і прэзбітэра з Беларусі

Тройчы вялікай радасцю для супольнасці Айцоў Сэрцанаў на Беларусі была падзея, якая мела месца ў мінулую суботу. 15 мая трое законнікаў з Беларусі — навучэнцы Вышэйшай Місійнай семінарыі Айцоў Сэрцанаў у Стадніках, каля Кракава (Польшча), прынялі сакрамант пасвячэння з рук яго Эксцэленцыі, біскупа Дам’яна Мускуса OFM, дапаможнага біскупа Кракаўскай Архідыяцэзіі. У парафіяльнай святыні Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Стадніках, сабралася ...

Читать далее »

Католікі ў Польшчы будуць маліцца за Беларусь

Прымас Польшчы, арцыбіскуп Войцех Поляк, скіраваў спецыяльны зварот да парафій Гнезненскай архідыяцэзіі, заклікаючы да асаблівай малітвы ў інтэнцыі Беларусі. “Многія з нас у гэтыя дні з увагай назіраюць за падзеямі ў Беларусі. Падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла ў мінулую нядзелю, папа Францішак падкрэсліў: “Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў ...

Читать далее »