Самы мінімалістычны касцёл у Польшчы

Касцёл Маці Божай Пампейскай у Варшаве яшчэ не скончаны, але ўжо выклікаў зацікаўленасць усёй краіны. А ўсё таму, што ў яго вельмі арыгінальны мінімалістычны дызайн.

Варшаўскі Жэрань, ускраіна гораду. Раён складаецца ў асноўным з жылых кварталаў і прамысловых комплексаў. Ёсць тут і будынак, які на першы погляд не нагадвае традыцыйны касцёл. Будынак не мае званіцы, калон і дэкаратыўнага ўваходу. Строгі фасад, няправільнае размяшчэнне вокнаў. Бетон, разбіты вузкім шклом, які ўтварае крыж у зрэзаным куце. Касцёл Маці Божай Пампейскай шмат разоў называлі ў СМІ «самым мінімалістычным у Польшчы».

Аднак, зайшоўшы, адразу відаць, што мы ў касцёле. Будынак па-ранейшаму выглядае вельмі сучасна і арыгінальна, але, нягледзячы на ​​сваю аскетычнасць, «запрашае» да малітвы і спрыяе засяроджанасці.

Паводле pl.aleteia.org
пераклад Марыны Ткач
Фота: парафія Маці Божай Пампейскай /Facebook

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі