17 чэрвеня ў Multikino Złote Tarasy адбудзецца найбуйнейшы паказ фільма «Карла Акуціс. План на жыццё». «Гэта незвычайная і глыбока кранальная гісторыя пра маладога хлопца, які ў свеце, поўным лічбавых спакус, абраў шлях святасці», — падкрэслівае ў сваёй рэцэнзіі на фільм айцец Матэвуш Шэршэнь CSMA.
Mundek Cinema і Rafael Film запрашаюць на ўнікальны паказ, прысвечаны маладому благаслаўлёнаму, які натхняе мільёны людзей па ўсім свеце. Мерапрыемства пачнецца а 19:30 у найбуйнейшым кінатэатры Варшавы, які змяшчае 788 месцаў.
Карла Акуціс быў звычайным падлеткам. Ён цікавіўся камп’ютарамі, новымі тэхналогіямі і інтэрнэтам. Адначасова яго духоўнае жыццё захапляе людзей ва ўсім свеце і сёння. Карла штодня наведваў Эўхарыстыю і хацеў паказаць моладзі, што вера можа быць адказам на хаос сучаснага свету.
Моладзь ідзе па слядах Карла Акуціса
Фільм «Карла Акуціс: План на жыццё» распавядае гісторыю групы амерыканскіх старшакласнікаў, якія адпраўляюцца ў Італію па слядах Карла. Аднак ёсць адна ўмова — яны павінны пакінуць свае мабільныя тэлефоны дома на ўвесь час паломніцтва. Гэты досвед цалкам змяняе іх погляд на жыццё, адносіны і духоўнасць.
Стваральнікі фільма дэманструюць сучасны свет маладых людзей, пагружаных у сацыяльныя сеткі і лічбавы свет. «Дакументальны фільм закранае тэму залежнасці ад смартфонаў, адзіноту і страты маладога пакалення. Маладыя людзі, якія раней жылі ў віртуальным свеце, раптам адкрываюць для сябе сілу цішыні, прыгажосць Эўхарыстыі і радасць жыцця ў праўдзе»,- адзначае кс. Матэвуш.
У пастаноўцы таксама закранаюцца складаныя пытанні, звязаныя з уплывам тэхналогій на псіхіку моладзі. Адначасова паказвае, што інтэрнэт і новыя медыя могуць быць інструментамі дабра, калі выкарыстоўваць іх свядома.
У фільме, сярод іншых, здымаюцца блізкія Карла Акуціса.
Фільм «Карла Акуціс: План жыцця» ўжо паглядзелі больш за 50 тысяч чалавек у Польшчы. У фільме здымаюцца бацькі Карла, яго сябры і тыя, хто дзякуючы яго сведчанню перажыў духоўную трансфармацыю. Паводле слоў айца Матэвуша сіла фільма заключаецца ў сапраўднасці і актуальнасці яго паслання. «Гэта гісторыя пра святло, якое ніколі не згасае, пра тэхналогіі на службе Евангеллю, пра сілу малітвы і сілу Эўхарыстыі», — падкрэслівае святар.
За распаўсюджванне адказвае Rafael Film, які развівае ў Польшчы сегмент кіно, заснаваных на фактычных, рэлігійна-гістарычных тэмах.
stacja7.pl
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!