Пад тэмай «Адважна абвяшчайце Евангелле Божае» Каталіцкі Касцёл у Польшчы з 19 па 25 красавіка адзначыць 18-ы Нацыянальны тыдзень Бібліі. Ён пачнецца з Нацыянальнага чытання Святога Пісання. На гэты раз сумесныя чытанні будуць сканцэнтраваны на Першым і Другім пасланнях святога Паўла да Фесаланікійцаў, Першым і Другім пасланнях святога Паўла да Цімафея і Пасланні святога Паўла да Ціта.
Святар, прафесар і доктар Генрык Вітчык, старшыня Біблійнай працы ім. св. Яна Паўла II і ініцыятар Біблейнага тыдня адзначыў, што слухаючы духоўную праграму Пятра для нашага часу, у кантэксце цяжкай барацьбы за будучыню Польшчы, Еўропы і свету, вернікі адкрыюць свой розум і сэрцы для слоў Святога Пісання, а таксама запрасіў усіх чытаць і разважаць над Святым Пісаннем.
Як паведаміў кс. Вітчык, кожная парафія праз пастырскія аддзелы асобных дыяцэзіяльных курый атрымала спецыяльныя літургічныя, катэхетычныя і пастырскія матэрыялы, якія дапамогуць у правядзенні Нацыянальнага чытання Святога Пісання і будуць натхняць на мерапрыемствы, якія спрыяюць чытанню Божага Слова.
Падчас Тыдня Бібліі праводзяцца шматлікія нацыянальныя і дыяцэзіяльныя ініцыятывы, такія як сімпозіўмы, рэкалекцыі і малітоўныя сустрэчы для членаў дыяцэзіяльнай «Біблійнай працы». Многія парафіі таксама рыхтуюць так званы «Шлях святла». Большасць семінарый таксама арганізуюць нацыянальны біблейны конкурс для выпускнікоў у гэты час.
stacja7.pl
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!