Маладыя вернікі гродзенскай парафіі св. Піо ўзялі ўдзел у 37-й Міжнароднай парафіядзе дзяцей і моладзі, якая прайшла з 11 па 24 ліпеня ў Варшаве (Польшча).
Моладзь гэтай парафіі была адзінай групай, якая прадстаўляла Беларусь, і атрымала дзевяць медалёў рознай ступені ў некалькіх відах спорту. Парафіяда – мерапрыемства, заснаванае на старажытнагрэчаскай трыядзе “святыня – тэатр – стадыён”.
Пасля заканчэння мерапрыемства моладзь беларускай парафіі змагла адпачыць у парафіядным лагеры на Балтыйскім моры.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!