«Шлях да сябе». Францішкане запрашаюць у Івянец на біблейскія рэкалекцыі

Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на бібліейскія рэкалекцыі з індывідуальным духоўным кіраўніцтвам «Кніга Тобія. Шлях да сябе», якія пройдуць з 20 па 22 мая ў Івянцы, паведамляе Catholic.by.

Старазапаветная Кніга Тобія — захапляльная гісторыя пра знаходжанне свайго ўласнага жыццёвага шляху, будаванне даверу да Бога у свабодзе і адносін з бацькамі і сваёй другой паловай. Адначасова гэта аповед пра самотнасць, якую трэба перажыць, і пра страх, які неабходна пераадолець. Кожны зможа знайсці ў гэтай гісторыі сітуацыі, сугучныя ўласнаму жыццю.

Аднак гэта не будзе проста часам супольнага вывучэння Бібліі. Апроч канферэнцый, працы ў групах і асабістай малітвы, кожны з удзельнікаў падчас штодзённай сустрэчы на размове з душпастырам зможа акрэсліць, на якую сферу жыцця запрашае яго паўплываць пачутае, прачытанае і прамоленае Божае Слова.

Удзел у рэкалекцыях могуць прыняць толькі паўналетнія асобы.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Запісацца на рэкалекцыі можна да 19 мая, запоўніўшы электронны фармуляр па спасылцы ТУТ>>>

Атрымаць больш інфармацыі можна па тэл.:
+375 (29) 556 77 98 — айцец Яўген

для друку для друку