13-14 сакавіка ў дыяцэзіяльным Доме міласэрнасці ў Сапоцкіне праходзілі велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў Карытас з усіх дыяцэзій Касцёла ў нашай краіне. Духоўныя практыкаванні для тых, хто дапамагае патрабуючым сваёй ахвярнай працай у структуры дабрачыннага каталіцкага таварыства, праводзіў айцец Андрэй Агель SchP, пробашч парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне. Варта адзначыць, што рэкалекцыі адбыліся пасля Трэцяй нядзелі Вялікага посту, якая ў ...
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
Велікапосныя рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах
З 17 па 19 сакавiка ў Баранавiчах адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі цвярозасці. Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі запрашае на рэкалекцыі ўсіх, хто сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ў сваім жыцці ці ў сям’і. Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: +375 33 325 57 64 — Юрый, +375 33 676 95 85 — айцец Андрэй Grodnensis.by
Читать далее »У парафіі ў Гарадку пройдуць рэкалекцыі для сужэнскіх пар
Парафія Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку (Віцебская дыяцэзія) запрашае на рэкалекцыі сужэнскія пары, якія шукаюць умацавання сваіх адносін. Тэма рэкалекцый датычыць прынцыпаў дыялогу ў сям’і. Рэкалекцыі пачнуцца вечарам 17 сакавіка 2023 г., заканчэнне — 19 сакавіка 2023 г. Духоўныя практыкаванні правядуць сужэнскія пары з руху «Сужэнскія сустрэчы». УВАГА! Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Падрабязная інфармацыя ў а. Браніслава Дашкевіча ОР па ...
Читать далее »Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў гродзенскай семінарыі
У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Для семінарыстаў, якія рыхтуюцца да прыняцця пасвячэння, гэта быў асаблівы час, каб яшчэ раз задумацца над сваім жыццём, а найперш над сваёй верай. У глыбейшым перажыванні гэтага часу будучым святарам дапамагаў кс. Юрый Жэгарын, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Ён прывёў прыклады сведчанняў таго, як вера дапамагла знайсці выхад, ...
Читать далее »Святы Айцец прымае ўдзел у велікапосных рэкалекцыях
Бліжэйшы тыдзень Святы Айцец правядзе ў цішыні і малітве: у Ватыкане распачаўся перыяд, прысвечаны асабістым велікапосным духоўным практыкаванням. Рэкалекцыі адбываюцца ў індывідуальным фармаце – такая практыка склалася ў гады пандэміі. Папа Францішак заклікаў прыняць у іх удзел кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, кіраўнікоў дыкастэрый і кіраўнічы персанал Рымскай курыі. Перыяд духоўных практыкаванняў распачаўся ў нядзелю 26 лютага і завершыцца ў ...
Читать далее »Рэкалекцыі для мужчын на тэму “Навошта Пан даў мне жыццё?” прайшлі ў Росі
З 3 па 5 лютага ў рэкалекцыйным доме “Голас Айца” ў Росі адбыліся рэкалекцыі на тэму “Навошта Пан даў мне жыццё?” (Рым 5,17-18), якія праводзіў тэолаг, філосаф і каталіцкі публіцыст кс. Андрэй Рылка. У рэкалекцыях прынялі ўдзел 23 чалавека з Мінска, Гродна, Ваўкавыска, Ліды і Росі. На пачатку рэкалекцый удзельнікі атрымалі заданне – шукаць адказы на пытанні: “Навошта я жыву? ...
Читать далее »У лютым у Росі адбудуцца рэкалекцыі для мужчын
Запрашаем мужчын прыняць удзел ў рэкалекцыях на тэму: «Нашто Пан даў мне жыццё?» (Рым 5,17-18), якія пройдуць з 3 па 5 лютага 2023 года ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі (Ваўкавыскі раён). «Уменне быць добрым і паспяховым чалавекам, хрысціянінам, мужам і айцом залежыць ад адказу на галоўнае пытанне: «нашто?». Многія мужчыны губляюць жаданне жыць, любіць, дзейнічаць таму, што не ...
Читать далее »Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+аўдыё)
З 16 па 18 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Валерый Орсік з Дзеркаўшчыны. Тэма рэкалекцый — «Сям’я — школа малітвы». Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння. Дзень першы Дзень другі Дзень трэці
Читать далее »З 9 па 11 снежня ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Як перажываць цяжкасці ў жыцці?»
Вера адыгрывае ключавую ролю ў жыцці кожнага чалавека на зямлі. Ад таго ў што чалавек верыць, на чым заснавана яго вера і наколькі яна трывалая, залежыць кірунак, якасць і эфектыўнасць жыцця кожнага. Гэта асабліва важна ў перыяды выпрабаванняў, у цяжкія часы. Жыццёвыя крызісы правяраюць веру на трываласць. Яны патрабуюць моцнай і досыць цягавітай веры. Цяжкія часы — гэта найлепшая абстаноўка ...
Читать далее »Рэкалекцыі аб дзесяці Божых наказах пройдуць у Навагрудку
У канцы месяца, 28-30 кастрычніка ў Навагрудку пры парафіі св. Арханёла Міхала (вул. Міцкевіча 1) адбудуцца рэкалекцыі для дарослых на тэму «Адкрыць наноў 10 Божых наказаў», якія правядзе кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў г. Масты. У 10 Божых наказах выражаны асноўныя і нязменныя абавязкі чалавека адносна Бога і бліжняга, таму яны актуальныя заўсёды і заўсёды нязменныя. Многія з цяперашніх ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!