Шаноўныя чытачы, прапануем Вам аўдыё- і відэазапісы духоўных практыкаванняў.
Для тых, хто не можа прымаць удзел у рэкалекцыях, запрашаем паслухаць навукі і разважанні Крыжовай дарогі. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Уваскрасення Пана.
З 24 па 26 сакавіка кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч з Глыбокага, экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі, праводзіў велікапосныя рэкалекцыі ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля (Серабранка).
У рамках велікапосных рэкалекцый святар правёў сустрэчу для моладзі, падчас якой была канферэнцыя «Прычыны дэманічнага ўздзеяння на чалавека» і сведчанні экзарцыста.
З 30 сакавіка па 1 красавіка ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім велікапосныя рэкалекцыі на тэму “Бог цвярдыня сэрца майго” для душ, якія імкнуцца да Божай Любові, правёў кс. Віталь Цыбульскі з парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе.
Крыжовы шлях
для друку