30 сакавіка на Youtube-канале дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» выйшла амаль гадзіннае інтэрв’ю з экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі кс. Мікалаем Ціхановічам, доктарам багаслоўя, пробашчам парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.
Гутарыў дырэктар фонду «Адкрытыя сэрцы» Уладзіслаў Валаховіч, таксама доктар багаслоўя.
У інтэрв’ю размова ідзе пра служэнне экзарцыста, айцоўства ў жыцці святара, ушанаванне Эўхарыстыі, няспынная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта і вяртанне жаноцкасці.
Святар адказвае на такія пытанні як: «Чаго баіцца д’ябал?», «Як усвядоміць сваё айцоўства, калі не было прыкладу бацькі?» і шмат іншых.
Запрашаем да прагляду!
для друку