Архив меток: кс. Мікалай Ціхановіч

Срэбны юбілей на фоне гісторыі: у Юрацішках падзякавалі Богу за 25 гадоў святарства кс. Мікалая Ціхановіча

6 жніўня, у свята Перамянення Пана, касцёл у Юрацішках (Гродзенская дыяцэзія) быў перапоўнены. Парафіяне сабраліся не толькі на галоўны парафіяльны фэст, але і каб разам са сваім земляком перажыць яшчэ адну ўрачыстасць – срэбны юбілей святарства ксяндза Мікалая Ціхановіча. Чвэрць века таму, у 2001 годзе, ён упершыню ўзышоў да алтара. І гэтая дата мае асаблівае значэнне для гэтай парафіі: пасля ...

Читать далее »

Імя Найсвяцейшай Панны Марыі спевам і малітвай ушанавалі ў Параф’янаве

13 верасня парафія ў Параф’янаве (Докшыцкі дэканат) адзначыла фэст у гонар Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Святкаванне было перанесена на суботні дзень, каб як мага больш парафіянаў змаглі прыняць удзел у адпустовай урачыстасці. Святкаванне распачалося з канцэрта хора “Ave Maria” з Глыбокага, які ў гэтым годзе адзначыў свой срэбны юбілей існавання. Адметнасцю стала тое, што на ўсе спевы, якія прагучалі, тэкст ...

Читать далее »

Святая Імша падзякі за 11 год школьнага жыцця прайшла ў Глыбокім

У апошнія дні навучання ў школе і перад выпускнымі экзаменамі, якія ў гэтым годзе распачнуцца праз тыдзень, 6 мая выпускнікі разам са сваімі настаўнікамі, бацькамі, бабулямі і дзядулямі наведалі парафіяльную святыню Святой Тройцы ў Глыбокім, каб разам дзякаваць Богу за час навучання, за ўсіх, хто на працягу адзінаццаці гадоў дапамагаў узрастаць духоўна і інтэлектуальна, а таксама прасіць Святога Духа аб ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі (аўдыё, відэа)

Шаноўныя чытачы, прапануем Вам аўдыё- і відэазапісы духоўных практыкаванняў. Для тых, хто не можа прымаць удзел у рэкалекцыях, запрашаем паслухаць навукі і разважанні Крыжовай дарогі. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Уваскрасення Пана. З 24 па 26 сакавіка кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч з Глыбокага, экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі, праводзіў велікапосныя рэкалекцыі ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ...

Читать далее »

Размова з экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі выйшла на Youtube

30 сакавіка на Youtube-канале дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» выйшла амаль гадзіннае інтэрв’ю з экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі кс. Мікалаем Ціхановічам, доктарам багаслоўя, пробашчам парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Гутарыў дырэктар фонду «Адкрытыя сэрцы» Уладзіслаў Валаховіч, таксама доктар багаслоўя. У інтэрв’ю размова ідзе пра служэнне экзарцыста, айцоўства ў жыцці святара, ушанаванне Эўхарыстыі, няспынная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта і вяртанне жаноцкасці. Святар адказвае на ...

Читать далее »

«Weekend з Марыяй» альбо як моладзь з усёй Беларусі адпачывае і духоўна ўзрастае ў маленькай вёсцы

«Застацца сабой у адносінах» — пад такой назвай з 3 па 5 сакавіка ў вёсцы Удзела Глыбоцкага дэканата прайшоў чарговы «Weekend з Марыяй». Маладыя людзі з розных куточкаў Беларусі сабраліся ў мястэчку Беззаганай, каб прысвяціць свой вольны час Маці Божай, супольна памаліцца і абмеркаваць пытанні, якія іх хвалююць. Як адзначыў духоўны кіраўнік моладзевых спатканняў у Удзела а. Віктар Мялешка OFMConv, ...

Читать далее »

Першая дыяцэзіяльная сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым прайшла ў Браславе (+аўдыёзапісы канферэнцый)

29 кастрычніка ў Браславе ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбылося першае дыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ). На сустрэчу прыбылі групы з Глыбокага, з Полацка, з Мёраў, з Паставаў, прысутнічалі і мясцовыя вернікі. На пачатку ўсіх прысутных прывітаў ксёндз Славамір Самковіч, адказны за АДДЧ у Віцебскай дыяцэзіі. Затым аніматары парафіяльных групаў расказалі пра ўзнікненне і колькасць удзельнікаў ...

Читать далее »

Як браць прыклад і развіваць сваё служэнне на ўзор св. Юзафа разважалі мужчыны падчас фармацыйнай сустрэчы ў Глыбокім

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у Глыбокім адбылася першая фармацыйная сустрэча мужчын. Такі фармат быў выбраны нездарма, бо ўдзел прынялі 15 мужчын — гэта чальцы ружанцовага кола святога Юзафа і святога айца Піа, а таксама тыя, якія прымаюць удзел у спатканнях сем’яў, якія ладзяцца ў Глыбоцкай парафіі кожную трэцюю сераду месяца. Праводзіў сустрэчу кс. Мікалай Ціхановіч. Сустрэча распачалася з ...

Читать далее »