Парафія Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку (Віцебская дыяцэзія) запрашае на рэкалекцыі сужэнскія пары, якія шукаюць умацавання сваіх адносін. Тэма рэкалекцый датычыць прынцыпаў дыялогу ў сям’і.
Рэкалекцыі пачнуцца вечарам 17 сакавіка 2023 г., заканчэнне — 19 сакавіка 2023 г.
Духоўныя практыкаванні правядуць сужэнскія пары з руху «Сужэнскія сустрэчы».
УВАГА! Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Падрабязная інфармацыя ў а. Браніслава Дашкевіча ОР па тэл. +375 44 773 40 76.
для друку