Архив меток: сужэнства

Трэці дзень пасяджэння біскупаў у Рыме адзначыўся разважаннямі пра моладзь

Працягваецца пасяджэнне прадстаўнікоў канферэнцыі біскупаў у Рыме на тэму сям’і. Тэма трэцяга дня разважанняў, 9 кастрычніка, прысвечана моладзі — будучыні Касцёла, грамадства і дзяржавы. У сустрэчы прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ. Каталіцкі Касцёл у Беларусі — зямля з глыбокай гісторыяй веры — сёння перажывае ўнікальныя, але ў той жа час складаныя выклікі. Тэма трэцяга дня сустрэчы ...

Читать далее »

Папа: сужэнская любоў – не мімалётнае пачуццё, а шлях на ўсё жыццё

“Дарагія маладыя сябры! Ваша сэрца прагне любові. Глыбокай, палымянай і трывалай любові. Гэтае жаданне не выпадковае. Яно сведчыць пра тое, што вы створаны для любові”, — адзначыў на пачатку прадмовы Святы Айцец. Пантыфік заўважыў, што любоў “можа ўразіць сэрца, як страла – моцна і хутка. Аднак сапраўдная любоў на гэтым не спыняецца. Гэта не проста мімалётнае пачуццё, якое ўспыхвае на ...

Читать далее »

ККББ прапануе пераклад на беларускую мову Дактрынальнай ноты «Una caro» Дыкастэрыі веравучэння пра каштоўнасць сужэнства як выключнага саюзу і ўзаемнай прыналежнасці

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прапануе пераклад на беларускую мову Дактрынальнай ноты «Una caro» (Адно цела) пра каштоўнасць сужэнства як выключнага саюзу і ўзаемнай прыналежнасці. У гэтым дакуменце прадстаўленыя «найважнейшыя тэксты Настаўніцкага Інстытута Касцёла і шэраг аўтараў ад старажытнасці да нашых дзён: тэолагаў, філосафаў і ...

Читать далее »

Корань кахання – вернасць. Меркаванне

Хтосьці з паэтаў назваў вернасць падковай сумлення. З такім метафарычным азначэннем складана не пагадзіцца. Вернасць – якасць, якая ўзвышае асобу, бо яна паказвае на глыбіню характару і здольнасць быць стойкім у адносінах і перакананнях. Гэта робіць чалавека надзейным, дэманструе ўнутраную стойкасць, прыводзіць учынкі і словы да гармоніі. Многія разумеюць вернасць выключна ў кантэксце сужэнства. Гэта маральная рыса з’яўляецца падмуркам шлюбу. ...

Читать далее »

Новы дакумент Касцёла: сужэнства як выключны саюз

25 лістапада 2025 года Дыкастэрыя веравучэння прадставіць дакумент «Una Caro». Ён прысвечаны манагаміі і каштоўнасці сужэнства як выключнага саюза і ўзаемнай прыналежнасці. У бліжэйшы аўторак Зала Друку Святога Пасада стане месцам важнай падзеі для разумення сучаснай тэалогіі сям’і. Акрэдытаваныя журналісты запрошаны на прэзентацыю новай дактрынальнай ноты, падрыхтаванай Дыкастэрыяй веравучэння. Дакумент мае назву «Una Caro. Хвала манагаміі» і засяроджваецца на фундаментальнай ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей, пройдуць у Росі

З 5 па 7 лістапада ў рэкалекцыйным доме Бога Айца ў Росі адбудуцца рэкалекцыі для сужэнскіх пар, якія не маюць дзяцей, з малітвай аб дары патомства. Пачатак рэкалекцый у нядзелю 5 лістапада ў 17.00, заканчэнне – днём 7 лістапада. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па тэлефоне: +375 29 886 31 28 ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч. Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія па нейкіх прычынах ...

Читать далее »

У парафіі ў Гарадку пройдуць рэкалекцыі для сужэнскіх пар

Парафія Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку (Віцебская дыяцэзія) запрашае на рэкалекцыі сужэнскія пары, якія шукаюць умацавання сваіх адносін. Тэма рэкалекцый датычыць прынцыпаў дыялогу ў сям’і. Рэкалекцыі пачнуцца вечарам 17 сакавіка 2023 г., заканчэнне — 19 сакавіка 2023 г. Духоўныя практыкаванні правядуць сужэнскія пары з руху «Сужэнскія сустрэчы». УВАГА! Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Падрабязная інфармацыя ў а. Браніслава Дашкевіча ОР па ...

Читать далее »

Папа благаславіў італьянскае сужэнства – яны разам з 1953 года

11 студзеня 2023 года, падчас агульнай аўдыенцыі, Папа благаславіў Энца і Дзэю, якія пражылі ў шлюбе семдзесят гадоў. Разам яны – з 10 студзеня 1953 года. Муж і жонка з Рыа-Салічэта, невялікага мястэчка ў правінцыі Рэджа-Эмілія, і іх дачка Афра размаўлялі з Папам Францішкам, які, як паведамляе L’Osservatore Romano, удзяліў ім благаслаўленне з нагоды 70-годдзя шлюбу. “Мае бацькі атрымалі вельмі ...

Читать далее »

Ці варта верыць, што, калі ажаніцца ў маі, то ўсё жыццё будзеш “маяцца”?

На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP Старажытныя кельты на пачатку мая адзначалі свята Белтэйн (Beltane), падчас якога заключаліся г.зв. “пробныя сужэнствы”. Сужэнцы маглі скасаваць такі саюз без усялякіх наступстваў, адсюль існуе меркаванне, што майскія шлюбы нетрывалыя. Паводле традыцыі старажытных рымлянаў, у маі праходзілі г.зв. лемураліі (Lemuralia) – святы памерлых. Лічылася, што падчас іх на зямлю сыходзяць злыя духі, а ...

Читать далее »

Сексуальныя праблемы ў сужэнстве

Сёння секс з’яўляецца адной з галоўных тэм. Канцэпцыі адносна таго, як яго разумець, вельмі розная, і ён выклікае мноства спрэчак. На ўсё гэта могуць уплываць разнастайныя фактары, сярод якіх, перш за ўсё, будзе спосаб выхавання: 1. У сям’і (ці размаўлялі бацькі з дзецьмі на гэтую тэму, ці абыходзілі яе). 2. У Касцёле (ці сутыкнулася асоба са здаровым, рэлігійным навучаннем на ...

Читать далее »