Прадстаўнікі трэцяй галіны Салезіянскай сям’і, салезіяне супрацоўнікі, сабраліся на рэкалекцыі ў Навагрудку 4-6 сакавіка.
“Супакой вам” – так гучала тэма сустрэчы, якая стала для ўдзельнікаў часам узаемападтрымкі, інтэнсіўнай малітвы, разважання над страшнымі падзеямі сучаснасці, яднання з салезіянамі супрацоўнікамі ўсяго свету праз міжнародную ружанцовую малітву ў фармаце анлайн у інтэнцыі заканчэння вайны ва Украіне і супакоі ў шматлікіх іншых кутках свету, часам адпачынку і аднаўлення сілаў.
У суправаджэнні салезіяніна кс. Аляксандра Мятліцкага салезіяне супрацоўнікі перажывалі св. Імшу, адарацыю і іншыя малітоўныя моманты.
Гасцінна прыняў удзельнікаў сустрэчы Навагрудак, вуліцамі якога хадзіў наш славуты зямляк Адам Міцкевіч, служылі там і благаслаўлёныя мучаніцы – сёстры назарэтанкі, якія аддалі сваё жыццё за жыхароў горада падчас вайны. Іх заступніцтва прасілі мы і ў справе заканчэння вайны, спынення гвалту і беззаконня, якое адбываецца зараз ва Ўкраіне. і іншых краінах, дзе не першы год “льецца кроў і слёзы”.
Рэкалекцыяніст кс. Юрый Жыгарын базаваў сваю навуку на Фацімскіх аб’яўленнях Маці Божай 100 год таму, дзе Дзева Марыя заклікала да пакаяння, прысвячэння Расіі Яе Беззаганнаму Сэрцу. Такі акт прысвячэння здзейснілі і мы. Сустрэча на міжнароднай анлайн малітве, якая праходзіла пад дэвізам публічнага зварота салезіянаў супрацоўнікаў усяго свету аб спыненні вайны “Не зброяй, а любоўю!” нагадала таксама пра шматлікія іншыя краіны свету, дзе зараз неспакойна. , дзе не першы год, як і ва Украіне, “цякуць рэкі крыві і слёз”. А гэтых іншых мы налічылі амаль 30 краін на Бліжнім Усходзе і ў Амерыцы, у Еўропе, Азіі і Афрыцы.
Людзі пакутуюць па прычыне злачынных дзеянняў урадаў іх краін, парушэння межаў і суверынетаў з боку бліжэйшых краін-суседак, узброенай агрэсіі, парушэння правоў і свабод чалавака, недзеяздольнасці судовай сістэмы, карупцыі, дзеянняў тэрарастычных груповак, гандлюя наркотыкамі, гандлюя людзьмі, сумленнем, дзеянняў ісламісцкіх груповак, пераследу па рэлігійных і іншых прыкметах, грамадзянскіх войнаў, дзяржаўных пераваротаў, розных паўстанняў і г.д.
Не абышлося, канечне, і без момантаў фармацыі і паглыблення ў салезіянскую харызму. Салезіяне супрацоўнікі разважалі над сёлетнім Дэвізам Генеральнага настаяцеля кс. Анхеля Фернандэса Арцімэ SDB “Рабіце ўсё з любові і нічога праз сілу”. Асабліва яскрава гучаць гэтыя словы ў кантэксце часу. Над рэалізацыяй гэтых слоў будзем працаваць гэты год, а потым і ўсё жыццё. Першая задача – ажыццявіць гэта ў адносінах да сябе, сваёй сям’і, а потым пашырыць на супольнасці меленькія і вялікія.
Падвядзенне вынікаў – час сэнсоўны, змястоўны і карысны. Салезіяне супрацоўнікі яшчэ больш пераканаліся ў тым, што праўду трэба шукаць, абапіраючыся на Божае слова. А таксама кожнаму з іх і ўсім людзям у свеце, і ў нашай краіне неабходна моцная падтрымка Духа Святога, каб, нягледзячы на скутасць страхам, яны (мы) былі крэатыўнымі ў любові, і ў пошуках мірнага спосаба вырашэння канфліктаў, і каб мы былі радыкальнымі, калі выбар стаіць паміж дабром і злом.
Ірына Петрусевіч, sdb.by
для друку