Ад стомленасці — да еднасці: сведчанне сям’і пасля рэкалекцый “Сужэнскіх сустрэч”

Aліна: Мы Руслан і Аліна Жук, у сужэнстве 17,5 год. Выхоўваем 3 дзяцей (пакуль што))).

Руслан: Гэта невялікі, але і ў той жа час вялізны тэрмін, на працягу якога былі ўзлеты і падзенні, радасць і гора, і шмат іншага. Сумесна мы пераадолелі вялізны шлях і прыйшлі да таго, што маем сёння.

Aліна: На рэкалекцыі ад «Сужэнскіх сустрэч» упершыню папалі у маі 2025 года. Але трапілі мы на іх не зусім лёгка.

Руслан: У адну з нядзель пасля св. Імшы у нашай парафіі да нас падыйшлі нашыя знаёмыя. У размове была закранута тэма рэкалекцый Сужэнскіх сустрэч. Са слоў нашых знаемых (ужо для нас блізкіх), яны знаходзіліся пад вялікім уражаннем. Мы таксама вырашылі паўдзельнічаць у рэкалекцыях і паспрабавалі запісацца, але месцаў нам не хапіла.

Аліна: Памятаю, як упершыню даведалася пра рэкалекцыі для сужэнцаў, гэта была восень 2024 г. Тады як раз набіралі новых жадаючых на ўікенд на снежань 2024 г. Але жадаючых было так шмат, што мы трапілі толькі ў «ліст (спіс) жадаючых». А ахвотных сужэнцаў было настолькі шмат, што мне адказалі, што наступныя рэкалекцыі доўга чакаць не прыдзецца.

Руслан: Наступны ўікенд ад “Сужэнскіх сустрэч” мы не прапусцілі. Запісаліся сярод першых. І вось наступае пятніца, час ад’езду, вельмі хвалюемся, але з Божай дапамогай і малітвай астаўляем дзяцей бабулі і едзем за незвычайнымі ўражаннямі, порцыяй добрага і пазітыўнага настрою, а таксама новымі знаёмствамі.

Аліна: У той час мы былі стомленымі бацькамі трох дзяцей (15, 11 і амаль 9 год). Нам вельмі хацелася паспрабаваць аднавіць нашыя адносіны і таму з вялікай ахвотай мы ўспрынялі магчымасць прысвяціць час адно аднаму.

Фармат рэкалекцый адрозніваўся ад папярэдніх. Тым больш знаёмыя і сябры, якія ўжо іх прайшлі, нам вельмі раілі пражыць менавіта гэтыя сустрэчы. І таму перспектыва паглыбіць нашыя адносіны выклікала інтарэс і надзею, што зможам перажыць моцныя пачуцці і паглыбіць нашыя адносіны, зрабіць із больш якаснымі і глыбокімі.

На рэкалекцыях мы атрымалі пэўныя практычныя інструменты, каб будаваць свой асабісты дыялог. Тым больш там створана вельмі спрыяльная атмасфера дабрыні, узаемападтрымкі і прыняцця. Мы вучыліся весці дыялог, абапіраючыся на свае пачуцці. Зараз ужо мы стараемся не толькі слухать адзін аднаго, але і чуць (а гэта не заўсёды адно і тое ж).

Атрыманыя падчас рэкалекцый правілы дыялогу вельмі  памагаюць нам сёння не толькі ў адносінах паміж намі, як сужонкамі. Я стала заўважаць, што інтуітыўна іх выкарыстоўваю і пры размове з бацькамі, і з калегамі на працы, і з дзецьмі. І дагаворвацца, знаходзіць кампрамісы стала куды лягчэй.

Руслан: Рэкалекцыі Сужэнскіх сустрэч сталі асаблівым перыядам адкрыцця пачуццяў, разважанняў. Мне ўдалося сказаць сваёй каханай усё, што раней не мог ці баяўся сказаць. На працягу нашых дыялогаў нанова пражывалі розныя пачуцці – ад  смутку да радасці. Плакалі, смяяліся, абдымаліся, спрачаліся, мірыліся. Менавіта гэты час, на ўікендзе, нас з’яднаў так моцна і згуртаваў нашыя пачуцці, што нават сёння, калі мы пішам гэтыя словы, хочацца вярнуцца назад у той час і нанова адчуць тыя ж пачуцці аднаго цэлага і еднасці.

Аліна: Праз невялікі час пасля уікенду (2 месяцы) я паехала на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай і вельмі малілася аб зменах у сваім жыцці. Усё неяк адначасова навалілася: стомленасць, быт, праблемы на працы, і адносіны з мужам мы толькі нанава нібы вучыліся строіць (пасля рэкалекцый). Я адчувала сябе зусім бездапаможнай. І мае просьбы былі пачуты! Толькі я не думала, што так хутка і такім чынам. Праз тыдзень мы даведаліся, што зноў станем бацькамі. Сказаць, што мы здзівіліся – гэта нічога не сказаць. Але прайшоў час і ўжо зараз мы ўсе з радасцю і вялікай пяшчотай чакаем гэтае дзіцятка. І адносіны паміж намі зусім іншыя зараз: больш глыкокія, поўныя падтрымкі і падзякі. Мы ведаем нашыя недахопы і слабыя месцы, але мы разам і разам з Панам Богам мы зможам усё адалець (нават 4 дзяцей)))

І хачу сказаць, што праблемы і цяжкасці нікуды не зніклі, проста зараз мы глядзім на іх інакш.

Руслан: Можна сказаць упэўненна: уікенд ад Сужэнскіх сустрэч дапамог зразумець, наблізіць нас адзін да аднаго. Мы сталі больш шчырымі ў размовах, адкрытымі у пачуццях, навучыліся прабачаць з усяго сэрца (а не толькі на словах), цаніць адзін аднаго і шмат іншага важнага для нашых адносін…

Канешне, у той момант, мы знаходзіліся ў эйфарыі (радасці), што атрымалі столькі ўсяго: і новыя адносіны — больш глыбокія і пранікненныя, і новыя знаёмствы, духоўную сям’ю. Але ў душы мы разумелі, што гэтыя пачуцці з цягам часу пачнуць гаснуць. І таму, каб гэтага не адбылося, мы павінны сістэматычна працаваць над сабой, над сваімі адносінамі. Мы разумелі, што гэта вельмі доўгі і зусім нялёгкі працэс, але мы ўпэўнены, што менавіта ён прыносіць для нашай сям’і добры плён. І таму, пасля рэкалекцый мы далучыліся да группы Сужэнскіх сустрэч. І з таго часу стараемся штомесяц браць удзел і аднаўляць, рамантаваць свае адносіны, практыкуючы дыялог.

Сёння можам з упэўненнасццю сказаць, што нашыя адносіны сталі шмат крапчэй, мы не баімся выказваць свае думкі і пачуцці і імкнемся быць дастаткова добрымі разам з Панам Богам.

«Сужэнскія сустрэчы» ладзяць чарговыя рэкалекцыі для вашага сужэнства:

  • 27 лютага — 1 сакавіка ў Віцебску.

Кантактны тэлефон для падрабязнай інфармацыі і запісу на рэкалекцыі:

+375 (29) 652 11 44

Тэкст i фота: Аліна і Руслан Жук

для друку для друку