Запрашаем мужчын (18+) прыняць удзел у рэкалекцыях на тэму «Чытанне Бібліі і асабістыя сустрэчы з жывым Езусам праз Слова», якія адбудуцца з 14 па 16 жніўня 2026 года ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў аграгарадку Лебедзева (Маладзечанскі раён).
Духоўныя практыкаванні правядзе айцец Артур Ляшнеўскі SDB:
«Для хрысціяніна Біблія — гэта не проста гістарычны помнік, а натхнёнае Богам Слова. Святое Пісанне выступае галоўным духоўным арыенцірам, які раскрывае характар Пана і Яго намеры, а таксама з’яўляецца асновай для фарміравання веры, маральных каштоўнасцей і асабістых адносін з Творцам праз вучэнне Езуса Хрыста. Падчас рэкалекцый мы наблізім да нашых сэрцаў святасць Пісання і адкрыем яго як жывы інструмент зносін з Створцам. Таксама будзем практыкаваць старажытны малітоўны спосаб чытання Бібліі «Lectio Divina», імкнучыся адкрыць тайны Божага Сэрца і прысвяціць Яму сябе.»
Праграма рэкалекцый (магчымыя змены)
Пятніца 14.08:
- 20.00 – Вячэра;
- 21.00 – Святая Імша з пропаведдзю;
- 22.00 – Пытанні і адказы, знаёмства, увядзенне ў рэкалекцыі.
Субота 15.08:
- 8.00 – Ранішняя малітва, Lectio Divina;
- 9.00 – Сняданак;
- 10.00 – Канферэнцыя №1;
- 11.15 – Кава-паўза;
- 12.00 – Святая Імша з пропаведдзю;
- 13.00 – Абед;
- 13.30 – Вольны час (экскурсія па касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса);
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
- 15.15 – Канферэнцыя №2;
- 16.30 – Перапынак на каву;
- 17.00 – Адарацыя (з Ружанцам, магчымасць споведзі);
- 18.30 – Вячэра;
- 20.30 – Дыскусія па канферэнцыях;
- 22.00–8.00 – Індывідуальная начная Адарацыя.
Нядзеля 16.08:
- 7.30 – Ранішняя малітва, Lectio Divina;
- 8.00 – Сняданак;
- 9.00 – Канферэнцыя №3;
- 10.00 – Перапынак на каву;
- 10.30 – Пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў;
- 12.00 – Святая Імша;
- 13.00 – Абед;
- 13.30 – Благаслаўленне, раз’езд.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375-33-621-66-56 Віталь,
+375-29-546-83-19 Аляксандр,
+375-29-546-83-19 Viber, Telegram.
Рэкамендаванае ахвяраванне, якое ўключае начлег і харчаванне, – 120 руб. + добраахвотнае ахвяраванне для айца-рэкалекцыяніста.
З сабой па магчымасці неабходна мець: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.
Шчыра запрашаем!
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!