- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

З 14 па 16 жніўня ў Лебедзеве пройдуць рэкалекцыі для мужчын

[1]Запрашаем мужчын (18+) прыняць удзел у рэкалекцыях на тэму «Чытанне Бібліі і асабістыя сустрэчы з жывым Езусам праз Слова», якія адбудуцца з 14 па 16 жніўня 2026 года ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў аграгарадку Лебедзева (Маладзечанскі раён).

Духоўныя практыкаванні правядзе айцец Артур Ляшнеўскі SDB:

«Для хрысціяніна Біблія — гэта не проста гістарычны помнік, а натхнёнае Богам Слова. Святое Пісанне выступае галоўным духоўным арыенцірам, які раскрывае характар Пана і Яго намеры, а таксама з’яўляецца асновай для фарміравання веры, маральных каштоўнасцей і асабістых адносін з Творцам праз вучэнне Езуса Хрыста. Падчас рэкалекцый мы наблізім да нашых сэрцаў святасць Пісання і адкрыем яго як жывы інструмент зносін з Створцам. Таксама будзем практыкаваць старажытны малітоўны спосаб чытання Бібліі «Lectio Divina», імкнучыся адкрыць тайны Божага Сэрца і прысвяціць Яму сябе.»

Праграма рэкалекцый (магчымыя змены)

Пятніца 14.08:

Субота 15.08:

Нядзеля 16.08:

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375-33-621-66-56 Віталь,
+375-29-546-83-19 Аляксандр,
+375-29-546-83-19 Viber, Telegram.

Рэкамендаванае ахвяраванне, якое ўключае начлег і харчаванне, – 120 руб. + добраахвотнае ахвяраванне для айца-рэкалекцыяніста.

З сабой па магчымасці неабходна мець: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.

Шчыра запрашаем!

msj.by [2]