У Браславе пройдзе летняя школа касцёльнага спеву

З 17 па 22 жніўня ў парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе (Віцебская дыяцэзія) пройдзе летняя школа касцёльнага спеву.

У праграме школы:

  • Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў;
  • Супольны харавы спеў;
  • Тэорыя і практыка касцёльнага спеву;
  • Арганнае суправаджэнне;
  • Азнаямленне з новым спеўнікам «Божа, мы Цябе ўслаўляем».

Курс літургічнай музыкі прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас святой Імшы.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбудзецца 17 жніўня да 14.00 ў доме айца Ярдана ў Браславе.

Пачатак заняткаў у 17.00.

Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне.

Мастацкі кіраўнік праекту — дацэнт Беларускай акадэміі музыкі, галоўны арганіст архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Уладзімір Неўдах.

Запіс

Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца не пазней за 10 жніўня да Іны Сапун

тэл.: +375 (29) 715 73 42

e-mail: agniinna@mail.ru

Catholic.by

для друку для друку