19 жніўня з Глыбокага стартуе пешая пілігрымка на ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай. Тры дні дарогі, малітвы і супольнай веры пад дэвізам «Разам з Марыяй шукаць Волі Божай».
Хто хоць раз ішоў у пілігрымку, той ведае: гэта не проста кіламетры. Гэта час, калі стома становіцца малітвай, а сустрэтыя людзі — братамі і сёстрамі ў Хрысце. І калі запрашаюць у дарогу з Глыбокага, адмаўляцца не хочацца.
Маршрут пралягае праз Шаркаўшчыну, Барадзенічы і Ахрэмаўцы. Кіраўніком пілігрымкі будзе ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч. У Браславе ж 21–22 жніўня адбудуцца галоўныя ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай.
Рэгістрацыя да 14 жніўня праз гугл-форму>>. Больш падрабязная інфармацыя на сайце глыбоцкай парафіі.
Дарога да Маці Божай Браслаўскай — гэта дарога да ўласнага сэрца. Кожны крок набліжае не толькі да святыні, але і да Божай волі, якую так хочацца зразумець і прыняць. Таму — запрашаем. Разам лягчэй, разам бліжэй да Марыі.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
