Гэту песню напісалі да 20-годдзя каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай, яе выкананне абудзецца 1 ліпеня.
Аўтар песні — айцец францішканін Яўген Голуб OFM, адзін з арганізатараў музычнай майстэрні ў Івянцы.
«Ідэя стварыць песню, якую кожная пілігрымка вывучыла б на шляху ў Будслаў, належыць кс. Кірылу Бардонаву, — адзначае аўтар. — Гэта будзе сімвалічны момант, які з’яднае ўсіх пілігрымаў».
Паводле святара, тэкст новай песні будзе разасланы па пілігрымках загадзя, за час дарогі пілігрымы змогуць патрэніравацца і развучыць спеў.
«Песня мае пілігрымкавы характар, — дадае а. Яўген. — Яна была навеена самой дарогай, бо ў Будслаў, да Хрыста і Марыі, мы ідзём рознымі дарогамі нашага жыцця і прыходзім туды дадому, дзе нас чакае Марыя — Валадарка і апякунка Беларусі».
Ноты мажна спампаваць тут>>
Паводле catholic.by