Прадстаўляем Вашай увазе відэаролікі з уваходу пешых пілігрымак у Нацыянальны Санктуарый Маці Божай у Будславе. Ракаўская пілігрымка ўваходзіць у Будслаў Будслаў прывітаў пілігрымаў з Вілейкі Першая скаўтская пілігрымка таксама прыйшла да Маці Божай У Будслаў прыйшлі пілігрымы з Ліды, якія крочылі да Маці Божай Будслаўскай 9 дзён Адна з самых вялікіх пілігрымак з Маладзечна са спевамі ўвайшла ў Будслаўскі санктуарый. ...
Читать далее »Архив меток: Будслаў
Пілігрымы Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі ў Будслаў з біскупам Буткевічам
Пілігрымы Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі ў Будслаў з біскупам Буткевічам. 8 дзён ішлі да Маці Божай вернікі з Віцебска. 130 кіламетраў прайшла пілігрымка з Мёраў. На ўваходзе ў святыню вернікам Віцебскай дыяцэзіі ўдзялялі бласлаўленне біскуп Алег Буткевіч і кусташ будслаўскага санктуарыя а. Віктар Бурлака OFM. У Будслаў прыйшлі пілігрымы з Варапаева і Глыбока. «Ад Маці Божай да Маці Божай» з санктуарыя Маці ...
Читать далее »Моладзь на роварах прыехала ў Будслаў з-пад Белавежскай пушчы
З Пружанскага дэканату да Маці Божай Будслаўскай прыехала 9 чалавек. Ехалі яны 5 дзён. Удзельнікі пілігрымкі вельмі маладыя: самай малодшай удзельніцы 14 год, а сярэдні ўзрост пілігрымаў меншы за 20 гадоў. Зміцер Лупач, тэкст і фота
Читать далее »У Будслаў прыйшлі першыя пілігрымкі
У Будслаў да Маці Божай прыйшлі першыя пілігрымкі. Ад возера Свір – знакавага месца каталіцкага скаўтынгу, у Будслаў прыйшлі скаўты. Сёлета яны святкуюць 15-годдзе свайго існавання ў Беларусі і прыйшлі, каб падзякаваць Богу за гэты юбілей. 2-гі раз у Будслаў прыйшло 115 чалавек з Ліды. 25-ты раз прыйшла ў Будслаў пілігрымка з Маладзечна. Разам з дапаможным бiскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандрам Яшэўскім SDB у Будслаў увайшла ...
Читать далее »Будслаў рыхтуецца да ўрачыстасцяў (фотарэпартаж)
Нязвыкла глядзіцца пляц перад касцёлам зранку перад урачыстасцямі. Плошча, якая падчас фэсту запоўнена людзьмі, раніцай амаль пустая. На плошчы заўважны толькі тыя, хто рыхтуецца да святочнага гандлю, рабочыя і супрацоўнікі міліцыі, якія адказныя за парадак. Зміцер Лупач, тэкст і фота
Читать далее »Апошні дзень у дарозе: сёння ў Будславе распачынаюцца ўрачыстасці (фотарэпартаж)
Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаныя 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі. Пешыя пілігрымкі ўжо падыходзяць да Будслава. Фота Ірыны Грэйць
Читать далее »Праграма ўрачыстасцяў у Будславе
Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаныя 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, паведамляе catholic.by. Праграма: 1 ліпеня 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM; 17.00 — евангелізацыйная праграма; 18.00 — cвятая Імша; 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы; 20.30 — марыйныя Нешпары; ...
Читать далее »Пілігрымка з Нарачы: 21 раз пешшу да Будслава
30 чэрвеня пасля cвятой Імшы ў 12.30 вырушыла XXІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Жаданне пешшу ісці да трона Маці Божай Будслаўскай выказалi 182 пілігрымы. У Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла. Таксама нарачанцы будуць дзякаваць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна ...
Читать далее »Глыбоцкая парафія распачала пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай (+відэа)
Сёння, 30 чэрвеня, пасля ранішняй св. Імшы вернікі парафіі св. Тройцы ў Глыбокім таксама далучыліся да шматлікіх пілігрымаў, якія ў гэтыя дні, амаль з усіх куточкаў Беларусі, крочаць у Будслаў. Леанід Юрык, фота і відэа
Читать далее »Полацкая пілігрымка працягвае свой шлях да Будслава (+відэа)
Раніцай, 30 чэрвеня, пілігрымы з Полацка развіталіся з гасціннымі парафіянамі города Глыбокае і, нягледзячы на спёку, далей крочаць да Маці Божай Будслаўскай. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!