Пілігрымы Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі ў Будслаў з біскупам Буткевічам.
8 дзён ішлі да Маці Божай вернікі з Віцебска.
130 кіламетраў прайшла пілігрымка з Мёраў. На ўваходзе ў святыню вернікам Віцебскай дыяцэзіі ўдзялялі бласлаўленне біскуп Алег Буткевіч і кусташ будслаўскага санктуарыя а. Віктар Бурлака OFM.
У Будслаў прыйшлі пілігрымы з Варапаева і Глыбока.
«Ад Маці Божай да Маці Божай» з санктуарыя Маці Божай Валадаркі азёраў у Будслаў прыйшла пілігрымка з Браслава.
З Мінска ў Будслаў прыбыла роварная пілігрымка, а з суседніх Літвы і Польшчы прыехалі байкеры.
Ірына Грэйць, тэкст і фота
Зміцер Лупач, фота
