Ватыкан абнавіў свой каляндар дзяржаўных свят: дзень выбрання і імяніны Папы Льва XIV сталі афіцыйнымі выходнымі днямі, замяніўшы адпаведныя даты, звязаныя з Папам Францішкам. З 2026 года супрацоўнікі Святога Пасада і Ватыкана будуць мець выхадны 8 мая – у дзень, калі з коміна Сікстынскай капэлы падняўся белы дым, а Леў XIV быў абраны 267-м Наступнікам Пятра ў гісторыі Касцёла. Таксама ...
Читать далее »Архив меток: свята
Свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшло ў Віцебску
У суботу, 18 студзеня ў кавярні пры касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску Карытас Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Святочная праграма пачалася з прадстаўлення інтэрактыўнай батлейкі з роставымі лялькамі, якую падрыхтавалі маладыя валанцёры Карытас на чале з сястрой Мажэнай Вельгус BDNP, спявання калядак і навагодніх песень. Пасля гэтага госці былі запрошаны да стала. На свяце прысутнічаў біскуп ...
Читать далее »9 мая Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана
Пасля свайго ўваскрасення Езус Хрыстус з’яўляўся сваім вучням, а праз 40 дзён на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Азначэнне “Унебаўшэсце Пана” паходзіць з апісання, пераказанага св. Лукой у “Дзеях Святых Апосталаў” (Дз 1, 9-11). Урачыстасць Унебаўшэсця Хрыста ранні Касцёл злучаў з таямніцай Спаслання Святога Духа на Апосталаў. Гісторыя літургіі ведае гэтую ўрачыстасць з IV ст. Гэта вялікае ...
Читать далее »2 лютага — Свята Ахвяравання Пана
2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету (гл. Лк 2, 22-39). Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Езус прыйшоў у свет не парушыць ...
Читать далее »14 верасня — свята Узвышэння Святога Крыжа
І калі настала паўната часу, нарадзіўся Хрыстос, які павінен быў адкупіць усіх. І ў гэтую «паўнату часу» уключаны ўсе дэталі Божай задумы, пачынаючы ад з’яўлення Беззаганна Зачатай Марыі, якая павінна была стаць Маці Сына Божага, і заканчваючы, напрыклад, прыняццем у Рымскай імперыі крыжа як сродак і адначасова сімвал ганебнага пакарання. Юдэйская традыцыя не ведала такога спосабу пакарання. Крыж як гістарычны ...
Читать далее »8 верасня — свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
У Касцёле не існуе традыцыі святкаваць дзень зямнога нараджэння святых. Звычайна святкуюць дзень іх нараджэння для вечнага жыцця (dies natalis), г.зн. дзень смерці. З гэтага правіла існуюць толькі два выключэння — Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Ян Хрысціцель. Касцёл святкуе іх дзень нараджэння як для нябеснага, так і для зямнога жыцця. Але калі гісторыя Нараджэння Яна Хрысціцеля апісана ў Евангеллі ...
Читать далее »У беларускім Непакалянаве адзначылі свята Маці Божай Анёльскай
2 жніўня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле адзначылі свята Маці Божай Анёльскай. Урачыстую святую Імшу цэлебравалі кс. Уладзімір Шымковіч, кс. Эдвард Нарадоўскі і а. Вальдэмар Куява OFMConv. Казанне прамовіў кс.Уладзімір Шымковіч. Святар звярнуў увагу на прыгажосць святыні і адчуванні сябе тут як у небе. Тут, нягледзячы на розныя жыццёвыя цяжкасці і праблемы, можна адчуць радасць, прысутнасць ...
Читать далее »У Смаргоні прайшло свята сям’і
28 мая ў араторыі св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята сям’і для дзяцей і іх бацькоў. Святочная праграма распачалася св. Імшой. Падчас казання кс. Міхаіл Радзевіч SDB звярнуў увагу на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога і Яго дзеянне ў жыцці кожнага чалавека: Ён дае суцяшэнне і адвагу перажываць розныя складаныя моманты ў жыцці, ...
Читать далее »У Смаргоні адзначылі свята ў гонар св. Яна Боска
29 студзеня ў смаргонскім араторыі, які працуе пры парафіі Св. Міхала Арханёла, адбылося свята ў гонар св. Яна Боска. Галоўная ідэя метаду ксяндза Боска — нястомны пошук дабра, якое знаходзіцца ў іншай асобе. У кожным чалавеку ёсць нешта добрае, можа, прысутнае ў зародку, што аднойчы зможа расквітнець. Проста для гэтага неабходны асаблівы клімат, які і імкнуцца пашыраць у смаргонскім араторыі. ...
Читать далее »25 сакавіка — свята Звеставання Пана
У Евангеллі ад Лукі распавядаецца, як Арханёл Габрыэль быў пасланы Богам абвясціць Марыі, Панне, заручанай з Юзафам, што ёй трэба будзе зачаць ад Духа Святога і нарадзіць немаўля Езуса, які стане Месіяй і назавецца Сынам Божым. Збянтэжаная прывітаннем анёла Марыя затым запэўнілася ў праўдзівасці яго абяцання і выказала сваю веру словамі: «Хай будзе Мне паводле слова твайго». Пачынаючы па меншай ...
Читать далее »