Будслаў прывітаў пілігрымаў

Першая пешая пілігрымка Мёры-Наваполацк радасна зайшла са спевам «За Хрыста і Касцёл».

Затым да Маці Божай прыйшла самая гучная ракаўская пілігрымка.

Весела ўсклікаючы «Мінская пешая — самая лепшая» са сталіцы ў духоўнае сэрца Беларусі — Будслаў увайшлі пілігрымы разам з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.

Наступная пілігрымка, якая ўвайшла ў Будслаў была з Варапаева.

З новапасвечаным біскупам Аляксандрам Яшэўскім маладзечненскіх пілігрымаў вітаў Будслаў. Радасныя пілігрымы ўсклікалі:
«З Маладзечна мы прыйшлі
і да Будслава дайшлі.
Капуцыны нас вялі,
да Марыі прывялі»

Перад уваходам у святыню адбыўся «салют» для Маці Божай, калі пілігрымы дружна «ўзарвалі» паветраныя шарыкі.

Прайшоўшы 125 км, у Будслаў увайшла марыянская пілігрымка «Жодзіна-Будслаў».

Упершыню з Ліды ў Будслаў прыйшла пілігрымка разам з біскупам Юзафам Станеўскім.

З Вілейкі да Маці Божай прыйшло 117 чалавек.

На раварах са сталіцы прыехала 32 асобы.

ХХ юбілейная пілігрымка, колькасцю 236 чалавек, прыйшла з Нарачы.

Ірына Грэйць, тэкст
Марына Сінкевіч, кс. Віктар Місевіч, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі