Архив меток: Будслаў

Нацыянальны марыйны санктуарый у Будславе стане афіцыйным духоўным цэнтрам каталіцкай канфесіі ў Беларусі

3 чэрвеня ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску адбылася сустрэча Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Беларусі Аляксандра Румака з кіраўнікамі асноўных рэлігійных канфесій, падчас якой былі вызначаны афіцыйныя духоўныя цэнтры кожнай канфесіі, якія маюць стаць цэнтрамі духоўнага прыцягнення людзей. Прадстаўніком Касцёла выступіў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Духоўныя цэнтры прапанаваў стварыць ...

Читать далее »

“Сабрала дзяцей Беларусі Хрыстова Абранніца.” Спатканне рухаў і супольнасцяў адбылося ў Будславе

Стала ўжо добрай традыцыяй, што першага мая з розных куточкаў Беларусі едуць у Будслаў пілігрымы. Удзельнікі рухаў і супольнасцяў збіраюцца ля стоп Божай Маці, каб разам, як дзеці адной вялікай сям’і, правесці час у малітве, добрых размовах і сумесным адпачынку. Сустрэча распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовым набажэнствам. Разважанні над радаснымі таямніцамі падрыхтавалі ўдзельнікі Легіёну Марыі і Жывога Місійнага Ружанца. ...

Читать далее »

Будслаў: у Нацыянальным санктуарыі знялі страховачную канструкцыю, усталяваную пад купалам базылікі пасля пажару

31 кастрычніка з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай знік яшчэ адзін заўважны след пажару, які здарыўся тут амаль чатыры з паловай гады таму, 11 мая 2021 года. Пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік нагадвае, што пасля пажару года тэхнічны стан купала касцёла быў ацэнены як перадаварыйны. «Праектам першачарговых прац была прадугледжана канструкцыя страхоўкі купала — металічная аснова, драўляны насціл ...

Читать далее »

Якім быў фэст у Будславе даўней

Будслаўскі фэст – гэта адначасова і рэлігійная ўрачыстасць, і культурная з’ява. Для людзей, якія жылі ў блізкіх і далёкіх ваколіцах Будслава, фэст быў падзеяй абавязковай. Да цудоўнага абраза Маці Божай ішлі пешшу і ехалі на фурманках, прыходзілі і каталікі, і праваслаўныя. Мы пашукалі на старонках старых газет і часопісаў апісанні фэстаў у Будславе ў даўно мінулыя гады. Нейкі І. Станоўскі ...

Читать далее »

У Будславе адзначаць Дзень пажылых людзей

У нядзелю 28 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай будзе адзначацца IV Сусветны дзень бабуль, дзядуляў і пажылых людзей. Сёлета Дзень пажылых людзей пройдзе на тэму: «У старасці не пакідай мяне» (пар. Пс 71 (70), 9). Урачыстую цэлебрацыю з гэтай нагоды ў будслаўскай базыліцы ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Пачатак а 12-й гадзіне. Старшыня Канферэнцыі ...

Читать далее »

Будслаўскія пілігрымы ў фотарэпартажы Леаніда Юрыка

5 ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на агульнабеларускі фэст прыбылі 5 роварных і 19 пешых пілігрымак з розных мясцін з усіх дыяцэзій Беларусі. Усяго ў гэтых паломніцтвах узялі ўдзел 1982 чалавекі.     Леанід Юрык, фота

Читать далее »

Будслаў 2024: прамая трансляцыя з урачыстасцяў

5 і 6 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай праходзяць урачыстасці, падчас якмх сёлета адбудзецца прысвячэнне Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Па рашэнні беларускага каталіцкага епіскапату, сёлетні Будслаўскі фэст праходзіць пад дэвізам «Найсвяцейшае Сэрца Езуса — супакой і паяднанне нашае». На партале Catholic.by вядзецца прамая трансляцыя з урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе.

Читать далее »

Будслаў 2024. Што трэба ведаць, збіраючыся на фэст?

Сёлета ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі пройдуць 5 і 6 ліпеня. Пра асаблівасці сёлетняга фэсту распавёў Catholic.by яго галоўны арганізатар, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік. Перадусім святар раіць усім, хто збіраецца ў гэтыя дні ў Будслаў, добра пазнаёміцца з праграмай сёлетняга фэсту, а таксама звярнуць увагу на важныя арганізацыйныя моманты. Пешыя пілігрымы ...

Читать далее »

Будслаўскі фэст 2024. Праграма ўрачыстасці

Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 5 і 6 ліпеня пад дэвізам: «Найсвяцейшае Сэрца Езуса — супакой і паяднанне нашае». Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. На паратале Catholic.by плануецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава. Праграма фэсту: 5 ліпеня, пятніца 14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч ...

Читать далее »

Ад Залатой Горкі стартавала роварная пілігрымка з Мінска ў Будслаў

Раніцай 3 ліпеня святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску распачалася роварная пілігрымка ў Будслаў, паведамляе Catholic.by. 15 удзельнікаў на роварах за тры дні пераадолеюць каля сотні кіламетраў і ў пятніцу 5 ліпеня прыбудуць на сёлетні Будслаўскі фэст. На дарогу іх благаславіў і праводзіў ксёндз Яўген Эйсмант, палатын. Велапілігрымы з Мінска едуць на фэст ...

Читать далее »