Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 5 і 6 ліпеня пад дэвізам: «Найсвяцейшае Сэрца Езуса — супакой і паяднанне нашае».
Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
На паратале Catholic.by плануецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава.
Праграма фэсту:
5 ліпеня, пятніца
14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі кс. Дзмітрый Дубовік)
18.00 — святая Імша (цэлебруе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй)
20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы
20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны)
21.00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя)
22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Андрэй Бурак)
23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
6 ліпеня, субота
00.00 — святая Імша (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
02.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў)
06.00 — Боская Літургія Грэка-Каталіцкай Царквы (базыліка, алтар святога Францішка)
07.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
08.00 — святая Імша ў базыліцы (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
09.00 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)
10.00 — тэматычныя канферэнцыі:
- «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» (айцец Андрэй Авен OCD);
- «Інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса — юбілей 125-годдзя» (Аліна Новікава)
11.00 — святая Імша (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч)
на заканчэнне — Эўхарыстычная працэсія і інтранізацыя: прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса (Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.
для друку