Архив меток: Будслаў

Пра што трэба памятаць, каб добра перажыць пілігрымку

Гістарычна склалася так, што паломніцтва цешыцца папулярнасцю сярод людзей. Пілігрымка заўсёды была праявай пакаяння, жадання выправіцца, штосьці змяніць у сваім жыцці, выпрасіць патрэбныя ласкі. Перажываючы паломніцтва, узбагачаючыся досведам, вернікі паступова складалі парады, якія павінны дапамагчы больш плённа перажыць пілігрымку. Ніжэй некаторыя з іх. Няварта ісці ў пілігрымку таму, хто не выплаціў даўгі. Няварта ісці ў паломніцтва таму, хто пакінуў дом ...

Читать далее »

10 прычын пайсці ў пілігрымку

Пра тыя ласкі, якія можам атрымаць у намоленых месцах, успамінаць не будзем, бо гэта зразумела. Паразважаем пра тое, які плён можам здабыць яшчэ ў дарозе, чаму варта запланаваць вандроўку. 1. Змена абстаноўкі. Жыццё, як правіла, нагадвае мноства паўтараючыхся дзеянняў. Чалавек можа стаміцца ад такой руціны. Для бадзёрасці і прыліву сіл псіхолагі рэкамендуюць час ад часу змяняць абстаноўку, выязджаць куды-небудзь. Асабліва ...

Читать далее »

Росіца-Будслаў. Запрашаем у пілігрымку з аднаго санктуарыя ў другі

Пілігрымка вырушыць з Росіцы 28 чэрвеня і будзе трываць восем дзён, як і ў мінулыя гады. Кіраўнік пілігрымкі а. Аляксандр Жарнасек МІС шчыра запрашае зацікаўленых да ўдзелу, паведамляе viartannie.org. Неабходныя рэчы для ўдзельніка: ружанец і малітоўнік добры абутак, найлепш не новы галаўны ўбор (пажадана з большымі краямі) спальнік і турыстычны карымат (ён таўсцейшы і больш плотны чым коўрык для фізічных ...

Читать далее »

“Гэта мы – сапраўдны знак любові”. Беларускія дзеці сабраліся на Сусветны дзень дзіцяці ў Будславе

У снежні 2023 года Папа Рымскі Францішак абвясціў аб правядзенні ў Каталіцкім Касцёле Сусветнага дня дзяцей. Сустрэча адбылася ў Рыме 25 і 26 мая, а 1 чэрвеня ў рамках гэтай ініцыятывы прайшла агульнабеларуская сустрэча дзяцей у Будславе. Маленькія вернікі з розных гарадоў і вёсак сабраліся ў нацыянальным санктуарыі, каб разам быць пры Марыі – найлепшай Маці ў Свеце. Адметна, што ...

Читать далее »

Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Будслаў запрашае ўдзельнікаў

З 30 чэрвеня па 6 ліпеня запланавана Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. Завершыцца яна ўрачыстасцю ў гонар Маці Божай Будслаўскай. За шэсць дзён пілігрымкі яе ўдзельнікі пераадолеюць 105 кіламетраў шляху. Пілігрымы будуць жывымі сведкамі Хрыста, евангелізуючы людзей, якіх сустрэнуць, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай бацькаўшчыны і, канешне, занясуць свае інтэнцыі ...

Читать далее »

Фотафакт: у Будслаў вярнуўся адрэстаўраваны абраз, перад якім падчас фэсту адбудзецца прысвячэнне Касцёла ў Беларусі Сэрцу Езуса

Удзельнікі пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая адбылася 23 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, мелі магчымасць убачыць абраз Сэрца Езуса, які вярнуўся ў Будслаў пасля рэстаўрацыі. Гэты абраз з вёскі Васілеўшчына Будслаўскай парафіі быў створаны падчас вайны мясцовым мастаком, да якога вяскоўцы звярнуліся па парадзе свайго тагачаснага душпастыра ксяндза Станіслава Жука. У часы веннага ліхалецця людзі маліліся перад ...

Читать далее »

Мёрскія парафіяне здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Будслаў

11 мая вернікі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый у Будславе, каб скласці свае падзякі і просьбы да Маці Божай. Прыемнай нечаканасцю для пілігрымаў стала сустрэча і супольная малітва з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім. Аўтобусная пілігрымка да цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у маі, калі няма ніякіх урачыстасцяў, на першы погляд падаецца нязвыклай, ...

Читать далее »

У Будславе адбылося спатканне касцёльных рухаў і супольнасцяў

“На Беларусі ёсць месцы святыя. Адно з іх — у Будславе велічны храм”. Словамі гэтага спеву віталі Маці Божую Будслаўскую першага мая. Гэта вернікі з усёй Беларусі прыбылі ў Нацыянальны Санктуарый на сустрэчу касцёльных рухаў і супольнасцяў. Цікава, што гісторыя гэтых спатканняў распачалася шмат год таму. Калі адна з супольнасцяў 1 мая, у выходны дзень, вырашыла прыехаць, каб разам памаліцца ...

Читать далее »

Сустрэча касцёльных рухаў пройдзе ў Будславе (абноўлена)

У сераду 1 мая па ініцыятыве і з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага ў Будславе на традыцыйную сустрэчу збяруцца прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі. Сёлета сустрэча будзе прысвечана тэме пастырскага 2024 года “Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі”. Падчас спаткання адбудзецца прысвячэнне Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса кожнага руху з нагоды падрыхтоўкі да інтранізацыі Сэрца Езуса ў Касцёле ...

Читать далее »

У Касцёле на Беларусі абвешчаны Год падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Сэрцу Езуса. Як гэта будзе адбывацца?

Па распараджэнні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будзе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі. У адпаведнасці з распараджэннем арцыбіскупа Станеўскага, асноўным днём, прызначаным ...

Читать далее »