Сустрэча касцёльных рухаў пройдзе ў Будславе (абноўлена)

У сераду 1 мая па ініцыятыве і з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага ў Будславе на традыцыйную сустрэчу збяруцца прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі.

Сёлета сустрэча будзе прысвечана тэме пастырскага 2024 года “Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі”. Падчас спаткання адбудзецца прысвячэнне Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса кожнага руху з нагоды падрыхтоўкі да інтранізацыі Сэрца Езуса ў Касцёле на Беларусі і 125-годдзя з моманту прысвячэння ўсяго свету Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Падчас сустрэчы можна будзе блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у нашай краіне.

Праграма сустрэчы ў Будславе:

10.30 — прыезд і прывітанне пілігрымаў;
10.45 — прэзентацыя рухаў;
11.15 — Ружанец і маёвае набажэнства;
12.00 — святая Імша з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага;
13.15 — пачастунак;
14.00 — канферэнцыя на тэму “Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі” (адказны – айцец Андрэй Авен OCD);
14.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта;
15.00 — Вяночак да Божай Мiласэрнасцi, благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам;
15.15 — благаслаўленне вады і набытых рэлігійных рэчаў;
15.20 — прысвячэнне кожнага руху Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса;
16.00 — заканчэнне сустрэчы.

Просьба ад арганізатараў: з-за вялікай колькасьці ўдзельнікаў сустрэчы пачастунак пажадана ўзяць з сабой.

Пасля абеду з 14.00 да 15.20 для дзяцей прадугледжана асобная праграма.

З Мінска арганізаваны даезд аўтобусам (выезд а 08.00 ад Чырвонага касцёла, прыкладны кошт 25 руб.). Тэлефон для запісу: +375-29-557-82-26.

Арганізатары просяць прадстаўнікоў супольнасцяў паведаміць аб удзеле ў сустрэчы, даслаўшы паведамленне на нумар +375(29) 556-47-30 (viber).

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі