Росіца-Будслаў. Запрашаем у пілігрымку з аднаго санктуарыя ў другі

Пілігрымка вырушыць з Росіцы 28 чэрвеня і будзе трываць восем дзён, як і ў мінулыя гады. Кіраўнік пілігрымкі а. Аляксандр Жарнасек МІС шчыра запрашае зацікаўленых да ўдзелу, паведамляе viartannie.org.

Неабходныя рэчы для ўдзельніка:

  • ружанец і малітоўнік
  • добры абутак, найлепш не новы
  • галаўны ўбор (пажадана з большымі краямі)
  • спальнік і турыстычны карымат (ён таўсцейшы і больш плотны чым коўрык для фізічных заняткаў). Як і ў мінулыя гады плануем начаваць адзін раз у школе, але гэтым разам не будзе надуўных матрасаў
  • плашч або дажджавік
  • асабістыя лекі, а таксама крэм ад камароў і ад загара
  • міска, кубак, лыжка, бутэлька для вады
  • заплечнік на дзень у дарогу і сумка на начлег
  • ежу з сабой можна не браць, паколькі на начлегах пілігрымаў кормяць людзі, часам сустракаюць пачастункам сярод дня, а ў некаторых месцах будзе арганізаваны пасілак супольны

Ахвяра на арганізацыйныя справы — 50 рублёў

У Будславе не будзе супольнага лагеру для начлегу, паколькі амаль усе нашыя пілігрымы раз’язджаюцца. Таму просьба самастойна прадумаць час побыту ў Будславе і вяртанне дадому

Абавязковы запіс і іншая інфармацыя: +37529 713-02-33 а. Аляксандр

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі