Ад Залатой Горкі стартавала роварная пілігрымка з Мінска ў Будслаў

Раніцай 3 ліпеня святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску распачалася роварная пілігрымка ў Будслаў, паведамляе Catholic.by.

15 удзельнікаў на роварах за тры дні пераадолеюць каля сотні кіламетраў і ў пятніцу 5 ліпеня прыбудуць на сёлетні Будслаўскі фэст. На дарогу іх благаславіў і праводзіў ксёндз Яўген Эйсмант, палатын.

Велапілігрымы з Мінска едуць на фэст у Будслаў ужо ў 19-ы раз.

На заканчэнне першага дня дарогі яны спыняцца на начлег у парафіі Найсвяцейшай Тройцы Радашковічах (Маладзечанскі дэканат). Другую ноч пілігрымы правядуць пры касцёле ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах (Вілейскі дэканат). Адтуль праз Даўгінава яны скіруюцца на жалезных конях у Будслаў, да мэты свайго паломніцтва — Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.

Фота: Алена Фукалава

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі