Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Будслаў запрашае ўдзельнікаў

З 30 чэрвеня па 6 ліпеня запланавана Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. Завершыцца яна ўрачыстасцю ў гонар Маці Божай Будслаўскай.

За шэсць дзён пілігрымкі яе ўдзельнікі пераадолеюць 105 кіламетраў шляху.

Пілігрымы будуць жывымі сведкамі Хрыста, евангелізуючы людзей, якіх сустрэнуць, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай бацькаўшчыны і, канешне, занясуць свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай!

У пілігрымку запрашаюцца ўдзельнікі, узрост якіх ад 14 да 35 гадоў і стан здароўя якіх адпаведны для таго, каб ісці пяшком шэсць дзён запар.

Пры сабе неабходна мець:

  • зручны абутак;
  • заплечнік;
  • рэчы асабістай гігіены;
  • посуд;
  • спальнік;
  • дажджавік;
  • палатку ці месца ў палатцы сябра.

Арганізатары нагадваюць пра неабходнасць сціплага стылю адзення падчас пілігрымкі.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца анлайн ТУТ>>

Рэгістрацыя працягваецца да 19 чэрвеня ўключна.

Па ўсіх пытаннях звяртацца  па тэлефоне: +375(29) 122-32-44 — кс. Алег Каралёў SDB.

sdb.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі