Сужэнскія сустрэчы запрашаюць на рэкалекцыі ў Мястэчку Беззаганнай

Рух «Сужэнскія сустрэчы» сардэчна запрашае сужэнствы, якія жадаюць паглыбіць свае адносіны і ўзаемаразуменне, палепшыць дыялог, якасна правесці час разам, а таксама пары, якія маюць часовыя цяжкасці ў адносінах. Рэкалекцыі адбудуцца 9–11 кастрычніка ў Удзеле (Глыбоцкі раён, Віцебская дыяцэзія).

Арганізатары запэўніваюць: удзел будзе карысным для ўсіх абсалютна сужэнскіх пар — і для тых, хто знаходзіцца ў крызісе, і для тых, хто хоча проста пабыць разам або палепшыць свае адносіны.

Сужэнскія сустрэчы — гэта рэкалекцыі, накіраваныя на паглыбленне і паляпшэнне дыялогу паміж мужам і жонкай у першую чаргу. Але методыка дыялогу, якая прапануецца, можа мець месца і ў адносінах з дзецьмі, іншымі людзьмі.

Ствараецца атмасфера для таго, каб муж і жонка маглі паразмаўляць паміж сабой. Нікому пра свае цяжкасці на гэтых рэкалекцыях яны не павінны расказваць — гэта асабістая справа дваіх.

Месца правядзення:
Мястэчка Беззаганнай, а.г. Удзела,
вул. Савецкая, 52А,
Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл.

Запіс і дадатковая інфармацыя: +37529 577-74-17

для друку для друку