Спісы Марыйных абразоў сустрэнуць у Канстанцінаве

Фота Віктара Ведзеня

16 кастрычніка спісы найболь шанаваных цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, што пілігрымуюць цяпер па Віцебскай дыяцэзіі прыбудуць у парафію святога Язафата Кунцэвіча ў вёсцы Канстанцінава (Глыбоцкі дэканат).

Сустрэча святых выяў Багародзіцы адбудзецца ў пятніцу а 17-й гадзіне, пасля чаго распачнецца святая Імша, якую ўзначаліць ініцыятар перэгрынацыі, ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк. Пробашч канстанцінаўскай парафіі, ксёндз Валеры Орсік, запрашае таксама вернікаў з суседніх парафій далучыцца да ўшанавання Маці Божай праз святыя выявы напрацягу двух тыдняў, пакуль абразы будуць знаходзіцца ў святыні.

Перад гэтым у 15.00 набажэнства падзякі за перэгрынацыю адбудзецца ў парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне, дзе абразы знаходзяцца з 2 кастрычніка.

для друку для друку