Архив меток: Гродна

У гродзенскай семінарыі прайшоў першы ў навучальным годзе дзень засяроджання

17 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў першы ў новым навучальным годзе дзень засяроджання, які правёў новы духоўны айцец семінарыі кс. Андрэй Лішко. Раман Буднік, які вучыцца ў семінарыі, адзначае, што дзень засяроджання стаў «асаблівым часам ласкі, магчымасцю для будучых пастыраў спыніцца ў штодзённай мітусні, паглыбіцца ў малітву і нанава адкрыць сутнасць свайго паклікання, не толькі часам ...

Читать далее »

Святары, якія прынялі пасвячэнне 25 гадоў таму, адзначылі ў гродзенскай катэдры свой юбілей

19 мая на Імшы ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя дзякавалі Богу да дар паклікання і служэння святары, якія 25 гадоў таму прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне. Прысутнічалі юбіляры з розных беларускіх дыяцэзій, якія скончылі Вышэйшую духоўнйю семінарыю ў Гродне, у тым ліку біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Таксама ў літургіі ўдзельнічалі свецкія вернікі, якія такім чынам мелі магчымасць падтрымаць юбіляраў і падзякаваць ...

Читать далее »

У Гродне прайшоў Крыжовы шлях па вуліцах горада

28 сакавіка ў Гродне адбыўся Крыжовы шлях па вуліцах горада. Набажэнства ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, у ім узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек з парафій горада і наваколля. Крыжовы шлях па гродзенскіх вуліцах стаў традыцыяй, штогод збірае вялікую колькасць удзельнікаў, дае магчымасць усвядоміць таямніцы мукі, смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. Набажэнству папярэднічала Імша, якую ў катэдры св. Францішка Ксаверыя цэлебраваў ...

Читать далее »

Адарацыя крыжа для моладзі ў духу Taize прайшла ў Гродне

21 сакавіка ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа прайшла адарацыя крыжа ў духу Taize для моладзі. Набажэнства праводзілася напярэдадні пятай нядзелі Вялікага посту – з гэтай нядзелі крыж, цэнтральны сімвал хрысціянства, у святынях закрываецца адмысловым палатном. Маладым вернікам, а таксама святарам іх парафій і законным сёстрам адарацыя давала магчымасць засяродзіцца, падумаць над сваім жыццём, нагадвала пра пакаянне, рыхтавала да ўспаміну ...

Читать далее »

У гродзенскай катэдры адзначылі з удзелам біскупа Уладзіміра Гуляя свята св. Казіміра

4 сакавіка, у свята апекуна Гродзенскай дыяцэзіі святога каралевіча Казіміра, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася ўрачыстая Імша. Літургію цэлебраваў у інтэнцыі супольнасці дыяцэзіі біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, прысутнічала вялікая колькасць вернікаў. Імшы папярэднічала малітва Літургіі гадзін з удзелам канонікаў катэдральнага капітулу, апекуном якога таксама з’яўляецца святы Казімір. Перад пачаткам Імшы, звяртаючыся да прысутных, біскуп сказаў, што ...

Читать далее »

У Гродне прайшла аплаткавая сустрэча працаўнікоў чыгункі

18 студзеня ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля прайшла аплаткавая сустрэча для працаўнікоў чыгункі. У сустрэчы ўзяў удзел біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Сустрэча пачалася святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп. У гаміліі ён засяродзіў увагу на трох дзеяннях, якія “ляжаць у аснове ўсяго хрысціянскага жыцця”: распазнаць Езуса, пайсці за Ім і даваць пра Яго сведчанне. Па словах біскупа, Бога можна не распазнаць ...

Читать далее »

У гродзенскай парафіі Святога Духа адбыўся шлях Трох Каралёў

6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у гродзенскай парафіі Святога Духа адбыўся шлях Трох Каралёў. У набажэнстве ўдзельнічалі вернікі парафіі, у тым ліку моладзь і дзеці. Яно праводзілася ў памяць аб Трох Мудрацах (“Трох Каралях”), пра якіх нагадвае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. Як мудрацы, кіруючыся святлом зоркі, ішлі да стаенкі ў Бэтлееме, дзе знаходзіўся нованароджаны Езус Хрыстус, так маглі ісці на ...

Читать далее »

У гродзенскай катэдры памаліліся за памерлых святароў

6 лістапада ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася малітва за спачылых святароў, якія служылі ў Гродзенскай дыяцэзіі. Малітва прайшла ў межах актавы ўрачыстасці Усіх Святых, калі ў Каталіцкім Касцёле ўспамінаюць памерлых. Спачатку катэдральны капітул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра здзейсніў у інтэнцыі памерлага духавенства малітву літургіі гадзін. Затым адбылася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір ...

Читать далее »

Семінарыя ў Гродне запрашае юнакоў на дні засяроджання

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне запрашае юнакоў, асабліва тых, якія ўсур’ёз задумваюцца аб служэнні Богу і людзям у святарстве, на дні засяроджання, якія пройдуць 15-16 лістапада. Узрост удзельнікаў – ад 14 гадоў. Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс па нумары: +375 33 325 43 08 – ксёндз Павел. Grodnensis.by

Читать далее »

Біскуп Гродзенскі асвяціў касцёл бл. Міхала Сапоцькі ў Абухаве

28 верасня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў асвячэнне касцёла парафіі бл. Міхала Сапоцькі ў Абухаве (Гродзенская дыяцэзія). Парафія была заснавана ў 2019 г., касцёл пабудавалі за кароткі час. У красавіку 2023 г. біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў благаслаўленне фундамента і ўмураваў у яго два вуглавых каменя, прывезеных з радзімы Міхала Сапоцькі – вёскі Навасады Валожынскага раёна: з дома, дзе ён ...

Читать далее »