З нагоды Надзвычайнага месяца місій, які быў абвешчаны Святым Айцом Францішкам, у Гродне адбудзецца Місійны ружанец моладзі. Малітва пройдзе 26 кастрычніка ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі). Да ўдзелу ў гэтай малітве запрашаюцца ўсе, асабліва маладыя людзі, студэнты гродзенскіх навучальных устаноў i працуючая моладзь, каб разам задумацца над словамі “Ахрышчаныя і пасланыя: Касцёл Хрыста з місіяй у ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
Дзень засяроджання прайшоў у семінарыі ў Гродне
10 кастрычніка ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі адбыўся дзень засяроджання. Распачаліся духоўныя практыкі вечарам 9 кастрычніка гімнам да Духа Святога і Камплетай. Духоўным кіраўніком дня засяроджання стаў пробашч парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску кс. канонік Францішак Рудзь. Ва ўводнай канферэнцыі святар акрэсліў першую тэму разважанняў – “Крыж як знак любові Бога да мяне”. Ён прапанаваў сабраным паразважаць над думкай: ...
Читать далее »Каталіцкая кансультацыя распачынае дзейнасць у Гродне
У Гродне распачынае дзейнасць каталіцкая кансультацыя для сужэнцаў і сем’яў. Тут можна атрымаць прафесійную дапамогу, адпаведную кансультацыю і прайсці патрэбную тэрапію. У працах кансультацыі задзейнічаны: святар-псіхолаг, сямейны псіхолаг, нарколаг, кансультант натуральнага планавання сям’і, педагог і юрыст. Кансультацыя знаходзіцца па адрасе: вул. К. Маркса, 27, Інфармацыйна-турыстычны цэнтр Гродзенскай дыяцэзіі, побач з пабрыгіцкім касцёлам (уваход з боку галоўнага паштамта). Кожны апошні чацвер ...
Читать далее »Дзеці і моладзь з Мар’інай Горкі здзейснілі пілігрымку ў Гродна
Гародня, Гродна… Назва гэтага цудоўнага горада над Нёманам вядома не толькі кожнаму жыхару Беларусі, а і далека за межамі нашай краіны. Вось сюды 16 жніўня і накіравалася аўтобусная пілігрымка з маладымі парафіянамі касцёла Св. Антонія Падуанскага. Шмат цікавага даведаліся мы падчас гэтага падарожжа. Мы спазналі Гродна з каталіцкага боку. Па-першае, зразумела, мы наведалі велічны касцел Св. Францішка Касаверыя ці, па-іншаму, ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі завершыліся рэкалекцыі для юнакоў
21 ліпеня завяршыліся рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, для юнакоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. На пачатку апошняга дня рэкалекцый юнакі разам з арганізатарамі памаліліся на Брэвіярыі. Праслаўляючы Бога, хлопцы даверылі Яму свой новы дзень. Таксама яны паглядзелі фільм, прысвечаны Эўхарыстыі. Фільм стаў падрыхтоўкай да галоўнай падзеі дня – святой Імшы, якая адбылася ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя. Нядзельную ...
Читать далее »Гродзенскі тэалагічны каледж аб’яўляе набор навучэнцаў
Тэалагічны каледж св. Казіміра ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на 2019/2020 навучальны год. Уступны экзамен адбудзецца 21 жніўня ў 11 гадзін. Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 15 ліпеня да 21 жніўня кожны панядзелак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4. Папярэдні запіс: тэл.: + 375 29 887 71 05; +375(152) 75 ...
Читать далее »Урачыстасць Божага Цела ў Гродне: любоў Хрыста – для ўсіх людзей
20 чэрвеня адзначалася ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, падчас якой асаблівым чынам ушаноўваецца Збаўца ў Эўхарыстыі. У гэты дзень вернікі з усіх гродзенскіх парафій сабраліся ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. У літургіі прынялі ўдзел таксама святары, законныя сёстры, якія служаць у Гродне, і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцзіі Юзаф Станеўскі. Узначаліў Эўхарыстыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Вялікае свята ...
Читать далее »Рэкалекцыі для юнакоў адбудуцца ў гродзенскай семінарыі
З 18 па 21 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў пад назвай: «Будзьце адважнымі, гэта Я; не бойцеся!» (Мц 14, 27). Юнакоў ад 14 гадоў, а асабліва міністрантаў, запрашаюць перажыць хвіліны цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам. Удзельнікі змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды ...
Читать далее »Апостальскі нунцый блаславіў падмурак будучага касцёла Святога Духа ў Гродне
26 мая, у VI Велікодную нядзелю, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр блаславіў падмурак і заклаў вуглавы камень касцёла Святога Духа ў Гродне, які разам з парафіяльным домам будуецца ў мікрараёне Альшанка. Вуглавы камень быў ахвяраваны кардыналам Анджэло Камастры, архісвятаром базылікі св. Пятра ў Рыме. Падчас літургіі група маладых людзей прыняла сакрамэнт канфірмацыі. Хрыстус напоўніў іх сваім Духам і ...
Читать далее »“Мова Нанова” ў сутарэннях Гродзенскага пабрыгіцкага касцёла
8 красавіка ўдзельнікі праекту “Мова Нанова” наведалі рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне, а таксама гістарычныя сутарэнні пабрыгіцкай святыні. Экскурсія пачалася з гісторыі касцёлa, з якой гасцей пазнаёміў яго рэктар кс. канонік Антоні Грэмза. У сустрэчы ўдзельнічала больш за 100 чалавек. Затым госці пабывалі ў сутарэннях касцёла, якім ужо амаль 400 гадоў. У гэтых крыптах была пахавальня заснавальнікаў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!