10 снежня ў пабрыгіцкім касцёле на малітву за Беларусь сабраліся вернікі Гродна. Святая Імша адбылася ў інтэнцыі нашай краіны, вырашэння грамадска-палітычнага крызісу і вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Эўхарыстыю ўзначаліў кс. канонік Антоні Грэмза. У гаміліі святар разважаў над сумленнем чалавека: “Голас сумлення пераможа страх, і чым больш людзей будзе жыць па запаведзях Божых, тым больш будзе праўды”. “Бог усё бачыць! ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
Баль усіх святых прайшоў у гродзенскай францішканскай парафіі
1 лістапада ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканская) адбыўся баль усіх святых. У сустрэчы ўдзельнічалi дзяцi, якія апрануліся ў касцюмы розных святых і благаслаўлёных. Як тлумачаць арганізатары, такім чынам яны хацелі з аднаго боку стварыць пазітыўную альтэрнатыву забавам Хэлоўіну, якія становяцца ўсё больш папулярнымі ў нашым асяроддзі, а з іншага – падтрымаць традыцыю, у якой святыя адыгрываюць вялікую ролю ...
Читать далее »У семінарыі ў Гродне ўрачыста распачаўся навучальны год
3 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая цырымонія распачацця новага навучальнага года. Для семінарыі гэты год ужо 31-ы. Урачыстасць пачалася ў аўдыторыі імя св. Яна Паўла ІІ. Традыцыйна прагучала песня “Bogurodzica”. Усіх прысутных прывіталі прэфект семінарыі кс. Ян Раманоўскі і рэктар кс. Віталь Вайцяхоўскі. Словы прывітання выказаў таксама біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх падкрэсліў, што семінарыя ...
Читать далее »Помнік святому Губерту ўстанавілі ў цэнтры Гродна
18 верасня ў цэнтры Гродна быў урачыста адкрыты помнік св. Губерту. Адкрыццё прымеркавалі да Дня горада, які абласны цэнтр традыцыйна адзначае ў трэція выходныя верасня. Манументальная дэкаратыўная скульптура святога ўсталявана на перасячэнні вуліц Савецкай і Кастрычніцкай. Над стварэннем помніка працаваў вядомы мясцовы скульптар Уладзімір Панцялееў. Аўтар распавёў, што выношваў ідэю ўвекавечання асобы святога не адзін год і нават распрацаваў адмысловы ...
Читать далее »Aкцыю «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі» правялі ў гродзенскай парафіі
Aкцыя «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі» прайшла ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл). Збор накрывак быў прапанаваны сястрой Валерыяй, якая належыць да Шанштацкага Інстытуту Сясцёр Марыі. З кастрычніка мінулага года многія парафіяне разам з дзецьмі актыўна ўключыліся ў яго. За гэты час было сабрана сем мяшкоў накрывак. Была праведзена вельмі старанная праца – сарціроўка, ачышчэнне ад этыкетак ...
Читать далее »Касцёл у Беларусі мае 5 новых святароў і аднаго дыякана
27 чэрвеня ў Гродне і Мінску біскупы ўдзялілі сакрамант пасвячэння ў ступені прэзбітэрату і дыяканату. У катэдральным касцёле Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскае пасвячэнне чатыром дыяканам, трое з якіх з’яўляюцца выпускнікамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а адзін – выпускніком Вышэйшай духоўнай семінарыі рэдэмптарыстаў у Тухаве (Польшча). У мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі арцыбіскуп ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі падвялі вынікі навучальнага года. У семінарыстаў пачаліся канікулы
4 чэрвеня, у свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылося завяршэнне навучальнага года. З гэтай нагоды ў семінарыйнай капліцы адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой выкладчыкі і студэнты дзякавалі за чарговы навучальны год і за ўсе атрыманыя ў гэты перыяд дары і ласкі. Узначаліў Эўхарыстыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Прысутнічаў таксама дапаможны біскуп ...
Читать далее »Гродзенскі тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор студэнтаў на 2020/2021 навучальны год
Адной з галоўных мэт навучальнай установы з’яўляецца ўмацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучанне ў каледжы працягваецца 3 гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ую і 4-ую суботу і нядзелю месяца. Пасля заканчэння каледжа выпускнікі могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара. Дакументы, неабходныя ...
Читать далее »Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай семінарыі
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажыла дзень засяроджання. Гэта магчымасць для кожнага семінарыста зрабіць для сябе “рахунак сумлення” адносна таго, як ён выкарыстаў дадзены Богам час на здабыванне ведаў і іншых духоўных каштоўнасцей. Гэтыя духоўныя практыкаванні былі незвычайнымі. Ва ўрачыстасць Звеставання Пана адзначаецца Дзень святасці жыцця, калі Каталіцкі Касцёл асаблівым чынам акцэнтуе вялікую ...
Читать далее »У Гродне адбыўся агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця
10 лютага ў Гродне адбыўся агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця. Прадстаўнікі манаскіх таварыстваў і законніцкіх супольнасцяў з усёй Беларусі прыбылі ў Гродзенскую катэдру, каб разам памаліцца і папрацаваць. Удзел у сустрэчы прынялі таксама прадстаўнікі салезіянскай сям’і. Распачалася сустрэча з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой можна было таксама скарыстацца таямніцай споведзі. Пасля адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!