25 студзеня, у апошні дзень Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій горада. У малітве, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, удзельнічалі прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай i Праваслаўнай Цэркваў, Евангелічна-лютэранскай супольнасці, Царквы поўнага Евангелля “Жывое Слова”, вернікі розных канфесій. Прысутныя разам маліліся аб адзінстве хрысціян, ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
У гродзенскай катэдры біскуп Кашкевіч цэлебраваў Імшу за супакой душы Бэнэдыкта XVI
У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне 5 студзеня, у дзень пахавання Бэнэдыкта XVI, адбылася Імша за супакой яго душы. Цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх разам са шматлікімі прысутнымі – духавенствам і вернікамі – узносіў малітву аб вечным жыцці для спачылага Папы эмерыта, які кіраваў Паўсюдным Касцёлам з 2005 па 2013 год. На пачатку Эўхарыстыі біскуп падкрэсліў, ...
Читать далее »Урачыстасць вечных манаскіх абяцанняў у супольнасці сэрцанаў у Гродне
27 снежня парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне святкавала ўрачысты момант прыняцця вечных манаскіх абяцанняў паслухмянасці, убоства і чыстасці праз кл. Аляксандра Пятліцкага SCI. У гісторыі беларускага дыстрыкту айцоў сэрцанаў вечная кансэкрацыя ўпершыню адбылася на айчыннай зямлі. Кл. Аляксандр Пятліцкі нарадзіўся ў 1991 годзе ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Сваё жыццё, прысвечанае службе Богу, распачаў першымі манаскімі абяцаннямі ў 2018 г. у ...
Читать далее »Калядны турнір па міні-футболе сярод каталіцкіх парафій прайшоў у Гродне
28 снежня ў Гродне адбыўся калядны турнір па міні-футболе сярод каталіцкіх парафій горада і іншых месцаў Беларусі. Мерапрыемства, арганізатарам якога быў кс. Артур Малафей, адказны за душпастырства спорту і фізічнага выхавання ў Гродзенскай дыяцэзіі, распачалося святой Імшой у капліцы парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Літургію цэлебраваў а. Віктар Бохан СSsR. У гаміліі ён нагадаў пра свята немаўлят, мучанікаў, якое адзначае ў гэты ...
Читать далее »Аплаткавая сустрэча для бедных адбылася ў Гродне
21 снежня напярэдадні святаў Божага Нараджэння ў Гродне адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для бедных, бяздомных i маламаёмных людзей. На сустрэчы сабралося больш за 100 чалавек, якія штодзённа сутыкаюцца з рознымі праблемамі. Штогод у гэты перадсвяточны час Касцёл хоча паказаць такім людзям, што яны не пакінутыя, што заўсёды могуць атрымаць патрэбную падтрымку, бо, як падкрэслівае Святы Айцец Францішак, “любоў да бедных ...
Читать далее »Канцэрт хору «Містэрыум» з нагоды ўспаміну св. Цэцыліі прайшоў у Гродне
Напярэдадні ўспаміну св. Цэцыліі, які адзначаецца 22 лістапада, у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбыўся канцэрт дзіцячага хору “Містэрыум”. Святая Цэцылія з’яўляецца апякункай касцёльнай музыкі. У дзень канцэрту шэрагі дзіцячага хору папоўніліся новымі талентамі. Урачыстае прыняцце новых удзельнікаў адбылося на святой Імшы. Сёлета хор “Містэрыум” адзначае 20-годдзе з часу стварэння. Яго ўдзельнікі распавялі пра гісторыю стварэння калектыву, выканалі самыя ...
Читать далее »Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Гродне
З 25 па 27 лістапада ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) у Гродне пройдуць рэкалекцыі цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Пачатак 25 лістапада ў 18.30. Адрас касцёла: вул. Маладзёжная, 2. Запрашаюцца ўсе, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў нашай краіне. Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 33 325 57 64 Юрый Grodnensis.by
Читать далее »Адбылася пілігрымка з Гродна ў Капцёўку з нагоды пачатку навучальнага года
Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адбылася пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы з нагоды пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года. Пілігрымка вырушыла з парафіі Святога Духа (Альшанка) пад кіраўніцтвам вікарыя парафіі кс. Андрэя Струкеля. У набажэнстве ўдзельнічала каля 250 вернікаў розных парафій і рознага ўзросту: малодшаму не споўнілася і ...
Читать далее »Прэзбітэрый Каталіцкага Касцёла ў Беларусі павялічыўся на трох святароў і аднаго дыякана
3 верасня 2022 года стаў вельмі плённым у жыцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Менавіта ў гэты дзень тры дыяканы выказалі намер выконваць абавязкі святара згодна з навукай Хрыста і Касцёла. Падыходзячы да біскупа, яны ўкладвалі свае складзеныя рукi ў яго далоні, тым самым аддаючы сваю волю поўнасцю ў рукі Маці-Касцёла. У гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч ...
Читать далее »Ураджэнка Мёраў склала вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці сясцёр назарэтанак
20 жніўня ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) сястра Кацярына Шэнда з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прынесла вечныя манаскія абяцанні падчас Імшы, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, паведамляе grodnensis.by. Сястра Марыя Кацярына, адказваючы на пытанні біскупа, абяцала яшчэ больш дасканала прысвяціць сябе Богу, з дапамогай Яго ласкі прыняць і заўсёды захоўваць той спосаб жыцця ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!