Архив меток: Гродна

Гродзенскі ксёндз запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні

Святар-бард спявае пад гітару пра Міласэрнага Збавіцеля. Ксёндз Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч у парафіі Квасоўка запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні. Ксёндз вядомы сваімі талентамі не толькі ў роднай парафіі, дзе ён часта спявае, але і ў іншых гарадах, якія наведвае святар. Напрыклад, нядаўна кс. Тадэвуш праводзіў адвэнтовыя рэкалекцыі ў Гомелі і таксама парадаваў мясцовых католікаў сваімі ...

Читать далее »

55-я гадавіна зруйнавання Вітаўтавай Фары: “у гэты касцёл хадзіла ўся мая сям’я”

У ноч з 28 на 29 лістапада 1961 г., рашэннем тагачасных камуністычных уладаў была варварскім чынам знішчана Вітаўтава Фара, памяць пра князя Вітаўта, нямы сведак шматвяковай гісторыі Гродна. Вітаўтава Фара, ці касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, які завецца паўсюдна касцёлам Маці Божай, была пабудавана па распараджэнні Вялікага князя Літоўскага Вітаўта ў 1392 г. Касцёл быў узведзены на рынкавай плошчы, якая сфарміравалася ...

Читать далее »

Адзіны ў Беларусі музей царкоўнай Уніі ствараецца ў Гродне

Айцец Андрэй Крот пакуль збірае экспанаты, але канцэпцыя ўжо ёсць. Як не дзіўна, музея, які б расказваў пра гісторыю беларускіх грэка-католікаў, у краіне няма. Нягледзячы на тое, што за часамі ВКЛ і Рэчы Паспалітай уніяцтва было самай масавай канфесіяй у Беларусі. Першы крок да паўнавартаснага музея — стварэнне музейнай экспазіцыі ў будынку парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне. На дадзеным ...

Читать далее »

Лявон-музыка: арганіст Фарнага касцёла пра гісторыю хваробы і кахання, капрызны інструмент і лацінаамерыканскія танцы

Лёгкім матыльком ён узлятае па сходах Фарнага касцёла, выпярэджваючы няспешных бабуль. Пераадольвае 33 прыступкі ўнутры круглай вежы ў мурах храма — на хоры. Скідае капялюш, паліто і свой адзіны чаравік. Так лягчэй іграць. Адхінае клавішы, і па касцёле разыходзіцца Ave Maria, марш Мендэльсона або «Магутны Божа». Заняў месца арганіста выпадкова. Лявон Ліс пачынае працоўны дзень а 7 раніцы, заканчвае а ...

Читать далее »

Першая сустрэча шанавальнікаў Маці Божай з Гары Кармэль адбылася ў Гродне

5 лістапада ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) прайшла першая сустрэча ўсіх шанавальнікаў Маці Божай з Гары Кармэль і тых, хто носіць святы шкаплер. Спатканне распачалося св. Імшой, якую ўзначаліў а. Алякcандр Стока OCD. У гаміліі святар адзначыў, што айцы кармэліты прагнуць, каб сустрэчы шанавальнікаў Маці Божай Шкаплернай збіралі шматлікіх вернікаў Гродна і ваколіц на супольнай малітве. Айцец Аляксандр падкрэсліў, ...

Читать далее »

Міністранты з гродзенскай парафіі перажылі дзень засяроджання ў Тракелях

Менавіта так, хлопцы з парафіі Святога Духа, што ў Гродне, распачалі першы дзень асенніх канікул. І напэўна, гэты час, быў для іх сапраўднай прыгодай і пэўным выпрабаваннем. Адарвацца ад штодзённых абавязкаў, ад прывычных рэчаў і блізкіх людзей. Паехаць у месца, ў якім не колі раней не былі, памаліцца ў святым месцы, пабегаць на чыстым паветры, прыгатаваць сабе ежу і г.д. ...

Читать далее »

У Альшанцы адбылося парафіяльнае свята «І да танца, і да ружанца»

2 кастрычніка ў парафіі Святога Духа ў Гродне (мікрараён Альшанка) адбылося парафіяльнае свята «І да танца, і да ружанца». Урачыстую св. Імшу ў гэты дзень узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас набажэнства казанне прамовіў кс. Андрэй Скамарошка, які разважаў з дзецьмі пра зерне веры: — Пасадзіўшы зерне, мы павінны клапаціцца пра яго, каб яно прарасло і дало добры ...

Читать далее »

Гродзенская парафія запрашае на свята «І да танца, і да ружанца»

2 кастрычніка парафія Святога Духа (Альшанка) запрашае дзяцей, моладзь і іх бацькоў на свята «І да танца, і да ружанца». Усіх удзельнікаў чакае: 15.00 — малітва ў капліцы; 15.15 — відэа-блог Марыі; 15.25 — запуск ружанца ў «космас»; 15.30 — гульні і танцы; 16.00 — салодкі стол; 16.45 — спеў анёлаў; 17.00 — канцэрт гурта «OPEN» Сардэчна запрашаем!

Читать далее »

«Хірург і будаўнік»: рэстаўратар з Гродзенскай катэдры распавядае пра сваё рамяство

Рэстаўратар у другім пакаленні Мікалай Лёля на працягу амаль дзесяці гадоў вядзе аднаўленчыя працы ў гродзенскім касцёле св. Францішка Ксаверыя. Майстар распавядае парталу grodnensis.by пра тонкасці свайго рамяства і пра тое, што цікавага яму даводзілася бачыць у катэдральнай базіліцы. — Калі ўводзіш у “Google малюнкі” запыт “рэстаўратар”, на экране з’яўляецца чалавек у беласнежным халаце з пэндзлікам і скальпелем у руках… ...

Читать далее »

«Школа сямейнага жыцця» ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў

«Школа сямейнага жыцця» ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на новы навучальны год 2016/2017. Да ўдзелу ў занятках, якія распавядаюць аб фундаментальных праўдах веры і хрысціянскай сям’і, запрашаюцца ўсе жадаючыя. Мэтай «Школы сямейнага жыцця» з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакраманту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі. Час навучання — тры гады. З’езды ...

Читать далее »