Менавіта так, хлопцы з парафіі Святога Духа, што ў Гродне, распачалі першы дзень асенніх канікул. І напэўна, гэты час, быў для іх сапраўднай прыгодай і пэўным выпрабаваннем.
Адарвацца ад штодзённых абавязкаў, ад прывычных рэчаў і блізкіх людзей. Паехаць у месца, ў якім не колі раней не былі, памаліцца ў святым месцы, пабегаць на чыстым паветры, прыгатаваць сабе ежу і г.д. — гэта была сапраўдная прыгода для юнакоў. А выкананне накладзенага на кожнага абавязку было невялікім выпрабаваннем, з якім усе добра справіліся.
Адразу па прыезду мелі магчымасць адправіць св. Імшу каля абраза Маці Божай Тракельскай, і там жа па маліцца перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам. Пасля чаго размясціліся ў доме пілігрыма і разам прыгатавалі вячэру, што было вельмі цікава, напрыклад Цімур чысціўшы цыбулю трошкі параніў палец, але распавёў гісторыю, што змагаўся з мышамі, быў паранены і ледзьве ўцёк. Пасля вячэры кожны мог паказаць свае спартыўныя здольнасці, і паглядзець вясёлы дзіцячы фільм, ў героях якога кожны мог знайсці сябе. Дзень скончыўся малітвай.
Другі дзень распачаўся ранішняй малітвай і разважаннем над Словам Божым. Пасля чаго было снеданне, якое таксама самі прыгатавалі. Час да абеду быў запоўнены гульнямі і рознымі заняткамі. Пасля абеду была святая Імша з канферэнцыяй на тэму “Выбар у хрысціянскім жыцці” і невялікая экскурсія па старажытных касцёлах: св. Казіміра ў Ліпнішках, наведалі крыпту Умястоўскіх у Суботніках, касцёл св. Мікалая ў Геранёнах. Пасля чаго з малітвамі і песнямі шчаслівыя вярнуліся да дому.
![для друку для друку](https://catholicnews.by/wp-content/plugins/wp-print/images/print.gif)