14 чэрвеня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася святая Імша на заканчэнне 2021/2022 навучальнага года. Гэты год у гісторыі навучальнай установы быў трыццаць другім па ліку. Эўхарыстыю ў семінарыйнай капліцы ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У Імшы ўдзельнічалі выкладчыкі і свецкія супрацоўнікі семінарыі, а таксама самі студэнты. Усіх прысутных прывітаў рэктар семінарыі кс. канонік Віталій Вайцяхоўскі. Святар адзначыў, ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
Ва ўрачыстасць Божага Цела па вуліцах Гродна прайшла Эўхарыстычная працэсія
16 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана нашага Езуса Хрыста, у Гродне пасля двухгадовага перапынку, выкліканага пандэміяй каранавірусу, прайшла Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада. Спачатку ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксаверыя адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На малітве сабраліся вернікі з усіх гродзенскіх парафій разам са святарамі і законнымі сёстрамі. Прысутнічала шмат дзяцей, ...
Читать далее »Памяць ахвяр Халакосту ўшанавалі з удзелам прадстаўнікоў духавенства ў Гродне
27 студзеня адзначаўся Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У Гродне адзначыць памятную дату разам з прадстаўнікамі яўрэйскай абшчыны прыйшлі неабыякавыя гараджане і прадстаўнікі духавенства. Сустрэча адбылася пры ўваходзе ў былое гета. Ад імя Каталіцкага Касцёла прысутнічаў віцэ-канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Антоній Грэмза. Пасля cупольнай малітвы ўдзельнікі пайшлі ў сінагогу, дзе запалілі шэсць сімвалічных свечак памяці. 27 студзеня 1945 года ...
Читать далее »Дзеці з гродзенскай парафіі Святога Духа пабудавалі калядную батлейку
Будаванне бэтлеемскіх стаенак – адна з найпрыгажэйшых традыцый свята Божага Нараджэння. Таксама і ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) падчас зімовых канікул дзеці сабраліся, каб разам стварыць сваё асабістае бачанне батлейкі. Поўныя радасці і запалу, яны распачалі сваю працу. Будавалі цэлы Бэтлеем: замкі, дамы, млыны і стайні, адна з якіх і паслужыла месцам Нараджэння Збаўцы. Крэатыўны падыход дзяцей паспрыяў ...
Читать далее »«Святло надзеі»: у Гродна прыбыў Бэтлеемскі агонь
16 снежня ў гродзенскі катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя быў унесены Бэтлеемскі агонь міру, які даставілі харцэры з польска-беларускай мяжы, з памежнага пераходу ў Вялікай Бераставіцы. Менавіта з горада над Нёманам пачалася штогадовая эстафета перадачы агню па гарадах і мястэчках Беларусі. Урачыста прывітаў гэты незвычайны знак біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх адзначыў, што сёлетняя акцыя дзялення агнём, які да нас ...
Читать далее »“Цэнтр дапамогі жыццю” праводзіць збор калядных падарункаў
Сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр дапамогі жыццю” праводзіць акцыю па зборы калядных падарункаў для дарослых. Арганізатары ставяць перад сабой мэту сабраць не менш за 150 падарункаў для пацыентаў хоспісаў і пацыентаў аддзяленняў сястрынскага догляду. Установа прапануе варыянты, што купіць у падарунак: цёплыя шкарпэткі – мужчынскія і жаночыя, пажадана максімальна тэматычныя навагоднія або проста яркія; падарункавыя навагоднія наборы цукерак – ад 0,5 да ...
Читать далее »Танцавальны марафон для дзяцей адбыўся ў парафіі Святога Духа ў Гродне
9 кастрычнiка ў парафii Святога Духа ў Гродне (Альшанка) прайшоў танцавальны марафон пад назвай “Hafanana”. Дзецi ад 6 да 11 гадоў сабралiся, каб не толькi патанцаваць, але найперш каб правесцi разам час. Распачалося мерапрыемства вясёлай музычнай размiнкай. Пасля дзецi развучвалі танцавальныя рухi. Нягледзячы на вялiкую колькасць прысутных i складанасць рухаў, удзельнiкi ўважлiва слухалi i вельмi хутка запамiналi танцавальны ўклад. На ...
Читать далее »З Гродна па Беларусі распачалася пілігрымка з копіямі найбольш славутых сярод католікаў абразоў Багародзіцы
Парафія св. Сымона і св. Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) па ініцыятыве пробашча ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка арганізавала пілігрымку па Беларусі з перэгрынацыяй копій найбольш славутых сярод католікаў нашай краіны абразоў Багародзіцы. Копіі гэтых абразоў благаславіў 6 чэрвеня Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Раніцай 12 чэрвеня ў катэдральную базыліку св. Францішка Ксаверыя ў Гродне былі прывезены на аўтамабілях ...
Читать далее »Гродзенскі Карытас працягвае дапамагаць людзям падчас пандэміі каранавіруса
Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” працягвае сваю дапамогу ў час пандэміі. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Польскай народнай фундацыі і іншых спонсараў, арганізацыя нясе дапамогу ў барацьбе з каранавірусам, забяспечваючы людзей вялікай колькасцю сродкаў медыцынскага прызначэння для абароны ад СOVID-19: пальчаткамі, антысептыкамі, аднаразовымі маскамі, дэзінфікуючымі сродкамі для апрацоўкі паверхняў і многім іншым. У апошні час дапамогу атрымалі між іншым некаторыя парафіі ...
Читать далее »У Гродна прыбыў Бэтлеемскі агонь
17 снежня ў гродзенскі катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя быў унесены Бэтлеемскі агонь міру, які даставілі харцэры з польска-беларускай мяжы. Менавіта з горада над Нёманам пачалася штогадовая скаўцкая эстафета агню па гарадах і мястэчках Беларусі. Урачыста прывітаў гэты незвычайны знак біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх адзначыў, што сёлетняя акцыя дзялення агнём, які да нас даходзіць з пячоры ў базыліцы Нараджэння ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!