20 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій у межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян. Дэвізам сёлетняга экуменічнага тыдня сталі словы з Евангелля паводле Лукі: “Любі Пана Бога твайго…, а бліжняга свайго, як самога сябе” (Лк 10, 27). У малітве, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, удзельнічалі прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
«Каляда» ў Вышэйшай духоўнай семінарыі
У пачатку студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла традыцыйная “каляда”. Як паведамляе grodnensis.by, духоўны айцец семінарыстаў кс. Ян Сарэла благаславіў пакоі студэнтаў і іншыя памяшканні семінарыі. На пачатку абраду семінарыйная супольнасць сабралася на малітве ў капліцы гэтай духоўнай навучальнай установы, даручыўшы Богу новы год і просячы Яго шчодрых ласкаў на гэты час. Таксама прысутныя разам памаліліся ў інтэнцыі ...
Читать далее »Аплаткавая сустрэча для бедных прайшла ў Гродне
21 снежня ў Гродне адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для бедных, бяздомных i маламаёмных напярэдадні свята Божага Нараджэння. На сустрэчы сабралася больш за 100 чалавек. З беднымі сустрэліся біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дырэктар гродзенскага “Caritas” кс. Алег Пятрашка, віцэ-канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Антоній Грэмза, а таксама пастар лютэранскай супольнасці Уладзімір Татарнікаў. Спачатку прысутныя праспявалі калядкі, што дапамагло стварыць атмасферу Божага ...
Читать далее »«Будзем чыніць мір»: Бэтлеемскі агонь прыбыў у Гродна
15 снежня ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыбыў Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Агонь, які нагадвае, што хутка пачнуцца поўныя радасці і хвалы святы Божага Нараджэння, быў перададзены біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу. Звяртаючыся да прысутных у велічнай катэдральнай святыні, іерарх адзначыў, што сёлета акцыя перадачы агню адбываецца пад дэвізам “Будзем ...
Читать далее »Малітва за спачылых святароў з удзелам біскупаў прайшла ў Гродне
3 лістапада, у актаву малітваў за памерлых, у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася Эўхарыстыя ў інтэнцыі спачылага духавенства Гродзенскай дыяцэзіі. На Імшы сабраліся канонікі катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра, іншыя святары, сёстры законныя і вернікі, якія сваёй малітвай хацелі выказаць удзячнасць за дабро, спазнанае ў жыцці ад духоўных асобаў. Літургію ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч ва ўспамін усіх памерлых: дапаможам ім нашай малітвай
2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых, у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ўзначаліў святую Імшу арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. У гаміліі арцыбіскуп засяродзіў увагу на тым, што святы ўсіх святых і ўсіх памерлых узаемна дапаўняюць адно аднаго. Па яго словах, яны нівелююць розніцу паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, разбураюць бар’ер, які аддзяляе зямное жыццё ад вечнасці, і дазваляюць лепей ...
Читать далее »Як праходзіла акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец» у Гродна?
18 кастрычніка дзеці з гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя далучыліся да малітоўнай акцыі “Мільён дзяцей моліцца Ружанец”. Праз тэлемост дзеці ва ўсіх дыяцэзіях Касцёла на Беларусі адначасова маліліся за мір у свеце. Тэлемост быў усталяваны паміж Браславам, Гомелем, Гродна, Магілёвам і Мінскам. Усіх, хто прысутнічаў анлайн з дапамогай тэлемосту, дзеці разам з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам прывіталі шарыкамі блакітнага ...
Читать далее »Сімпозіум, прысвечаны году свецкіх і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці, прайшоў у Гродне
30 верасня ў Гродне адбыўся сімпозіум, прысвечаны пастырскаму году свецкіх, які па рашэнні епіскапату праходзіць сёлета ў Касцёле на Беларусі, і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці. Увазе ўдзельнікаў сімпозіума, які прайшоў у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, быў прадстаўлены шэраг дакладаў. З дакладамі выступілі свецкія асобы, якім была прысвечана гэтая сустрэча, і духавенства ўсіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі. Сімпозіум ...
Читать далее »Дыякан Андрэй Юхнік прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне
23 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыякану Андрэю Юхніку. Урачыстасць, якая сабрала шматлікае духавенства і свецкіх вернікаў, у тым ліку бацькоў, родных і сяброў новага прэзбітэра, адбылася ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Прыбылі вернікі лідскіх парафій Святой Сям’і, адкуль паходзіць малады святар, і Узвышэння Святога Крыжа, дзе ён нядаўна праходзіў літургічна-душпастырскую ...
Читать далее »У Гродна распачалася перэгрынацыя абразоў сясцёр мучаніц з Навагрудка
У нядзелю 17 верасня, у будынку пабрыгідскага кляштара распачалася перэгрынацыя абразоў благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка. Перэгрынацыя распачалася святой Імшой у 16:00 у пабрыгідскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, пасля чаго ўсе, хто прыйшоў ушанаваць святых нашай зямлі, накіраваліся ў канферэнц-залю пры пабрыгідскім кляштары. Словы прывітання да прыстуных гродзенцаў скіравай кс. канонік Антоній Грэмза, рэктар касцёла ў якім узгадаў пра ...
Читать далее »