У нядзелю 10 лістапада ў Гродне адбудзецца благаслаўленне пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла св. Піа, а таксама благаслаўленне крыжа.
Пляцоўка знаходзіцца на вул. В. Саяпіна, 19, мікрараён Грандзічы (скрыжаванне непадалёк будынка пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі МНС).
Імша ў межах гэтай урачыстай падзеі пачнецца ў 12.00, яе ўзначаліць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.
Запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Парафія св. Айца Піа ў Гродне пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі атрымала 11 лютага 2000 года. Новая парафія ахоплівае мікрараён Грандзічы-2, гарадскую частку Забалаці і прылеглыя вёскі.
Апекуном парафіі абраны італьянскі капуцын, стыгматык і святы Каталіцкага Касцёла Айцец Піа з П’етрэльчыны (1887-1968), які здзівіў увесь свет сваім незвычайным жыццём і гарачай верай.
Крыж Збаўцы стаў для яго школай святарства і крыніцай любові да людзей, якіх ён спавядаў, аздараўляў і суцяшаў. Касцёл успамінае яго 23 верасня.
для друку