У суботу 28 верасня ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца навуковая канферэнцыя “Новая евангелізацыя ў кантэксце дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі”. Канферэнцыя прысвечана тэме новай евангелізацыі ў кантэксце сінадальнасці і ролі свецкіх людзей у Касцёле.
Канферэнцыя праводзіцца з нагоды пастырскага Года свецкіх і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці. Арганізатары шчыра запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных.
Праграма канферэнцыі:
10:00-12:00 – першая сесія:
- слова мадэратара – кс. канонік Антоній Грэмза;
- малітва і ўступнае слова – арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч;
- “Новая евангелізацыя ў кантэксце Каталіцкага Касцёла ў Беларусі”;
- “Евангельская закваска”;
- “Роля культу Маці Божай у захаванні і адраджэнні веры”;
- “Харызматычнае служэнне ў Беларусі”
12:00-12:30 – перапынак на каву;
12:30-13:30 – святая Імша ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі);
13:30-14:30 – абед;
14:30-15:40 – другая сесія:
- “Касцёл у абароне жыцця і захаванні сямейных каштоўнасцей”;
- “Евангелізацыйныя рухі як адказ на сучасныя выклікі хрысціянству”;
- “Ідзі за Мной – клопат свецкіх аб пакліканнях”;
15:40-16:00 – перапынак на каву;
16:00-16:45 – дыскусійная панэль – усе дакладчыкі;
16:45-17:00:
- уручэнне заліковых кніжак навучэнцам Гродзенскага тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра – біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч;
- заключнае слова – арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.