У Гродне пройдуць рэкалекцыі цвярозасці

З 29 лістапада па 1 снежня ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) у Гродне пройдуць рэкалекцыі цвярозасці. Рэкалекцыі праводзіць Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Праграма:

29 лістапада, пятніца:

  • 18.45 – прывітанне;
  • 19.00 – святая Імша;
  • 20.30 – адкрыты сход групы ўзаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх.

30 лістапада, субота:

  • 10.00 – канферэнцыя;
  • 11.30 – Крыжовы шлях; пасля – перапынак (абед);
  • 15.00 – падрыхтоўка да споведзі, споведзь, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
  • 17.00 – святая Імша; пасля – перапынак;
  • 19.00 – сходы груп узаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх.

1 снежня, нядзеля:

  • 10.00 – святая Імша;
  • 11.30 – канферэнцыя;
  • 12.30 – абмен уражаннямі, завяршэнне рэкалекцый.

Кантактныя тэлефоны: 80152 39 10 99; 8033 325 57 64 Юрый

Адрас гродзенскага пабрыгіцкага касцёла: вул. К. Маркса, 27.

Для ўсіх прыезджых будзе арганізаваны начлег.

Grodnenses.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі